МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
Ніколі не пытайце ў закаханых, за што яны любяць: ніхто не ведае, ніхто не адкажа. Ёсць любоў да блізкага чалавека, ёсць любоў да роднай зямлі, да сцежак маленства, да матчынай песні. 1 ёсць любоў да горада, складаная і невыказная, як радасць І боль. Любімы горад — для мяне заўсёды жывы і неабходны, са сваім абліччам, са сваім характерам, настроем, дыханием і думкамі, са сваей маладосцю і сталасцю, са сваім жыццём і сваімі марамi, з мінулым і будучым, з дзесяцігоддзямі, пражытымі разам з ім. Я часта гавару з ім, як з найлепшым і шчырым другам. Ён усё помніць, усё ведае, усё разумев. Я заўсёды спяшаюся да яго, як на самае радаснае спатканне: ён — калыска маёй чалавечай сталасці, ён — мой вялікі дом, у ім усё знаёмае і свае. Іду з вуліцы ў вуліцу, як з пакоя ў пакой, і скрозь пазнаю знаёмыя абліччы сяброў і тысяч людзей, з якімі яшчэ не паспеў пагаварыць і пасябраваць. Але я іх ведаю, адных даўно, другіх бачу ўпершыню і захапляюся іх высакароднай прыгажосцю, светлай заклапочанасцю і юнацкай весялосцю. Самы прыгожы горад без добрых людзей — пустзльня, помнік даўніны, як Пампей ці Карынф. Нават калі мой горад тушыць агні і засынае, я слухаю яго дыхание, чую ўдары сэрца, заплюшчваю вочы і бачу тры абліччы любімага горада, яны, як тры песні, жывуць у маёй памяці і гучаць у душы. Любімым заўсёды складаюць песні. За тры дзесяцігоддзі я ведаю тры розныя Мінскі: спачатку быў горад майго юнацтва. Пра яго 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 Клапан АЭ011 - электромагнитныи Клапан allcompressors.ru. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |