МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
Тым часам на стале з'явіўся чай. Усіх папрасілі сесці бліжэй да стала. Аляксей Рыгоравіч, павольна размешваючы ў шклянцы, прадаўжаў: — Ды ўзяць хоць бы яшчэ і нас, былых партызан. Як было? На нас наступав карная экспедыцыя фашысцкіх малойчыкаў... Цяжка было. Але вытрымаем, з зямлі паўстанем. Глядзіш, вораг адступае, а людзі зноў жыллё ладзяць, пачынаюць жыць пасвойму, па савецку. I так, бывала, не адзін раз праходзіла фашысцкая пошасць, а жыццё задушыць ёй так і не ўдалося. Ганна Васільеўна не дала дагаварыць Аляксею Рыгоравічу. Яна заправіла пад хустку пасму сівых валасоў, і твар яе стаў суровым. Я зразумеў, што гэта маці, маці, якая спазнала, што такое вайна. —Я сказала б ім: «Эй вы, замежныя паны! Вы размахваеце атамнымі бомбамі, а называеце сябе культурным! людзьмі.— Яна гаварыла ціха, але я ўпэўнен, што гэтыя словы нельга не пачуць за тысячы кіламетраў.— Я згубіла на вайне сына... Паглядзіце на сябе, вашы рукі ў крыві, а замест сэрцаў у вас — каменне». Яна далей не магла гаварыць і села. Аляксей Рыгоравіч падтрымаў яе рукой. — Мама! Не хвалюйцеся. Супакойцеся, мама! Ён весела зірнуў на мяне і раптам змяніў тон: — Дык ты што, таварыш! Чаю так І не дапіў. Не, так у нас не прынята. Паліна! — звярнуўся ён да жонкі.— Налі вось яму яшчэ шкляначку. Яна выйшла ў кухню, а Аляксей настойваў: — Калі ласка, выпі чаю. Я ад цябе не адстану. — Аляксей Рыгоравіч! Ды што вы мяне агітуеце! — неяк вырвалася ў мяне. Усе зарагаталі. Усміхнулася і маці. Яна цяпер выглядела зусім паіншаму, ды і голас яе зрабіўся другім. — Не звяртайце ўвагі, што мы так тут разгаварыліся. Будзьце, як дома. А наконт выбараў не турбуйцеся. I заутра на сходзе ўсе будзем. Ды і ў дзень выбараў нас запрашаць не трэба... Самі прыйдзем... — Вы, пэўна, ведаеце,— звярнулася да мяне Ганна Васільеўна.— Наш Аляксей таксама дэпутат гарсавета. Нядаўна ён рабіў справаздачу перад выбаршчыкамі. Дык я выступіла і добра прабрала яго як дэпутата, чаму дагэтуль у Мінску дрэнна аўтобусы ходзяць. Трэба ў магазін паехаць, дык будзеш доўгі час чакаць. А ён як дэпутат павінен аб гэтым паклапаціцца. А не справіцца сам Аляксей, я І да гарсавета дайду. — Мама! Я гаварыў, ведаю. Хутка не толькі аўтобусы, a і тралейбусы будуць хадзіць без затрымкі, а наш Мінск зробіцца яшчэ больш добраўпарадкаваным і прыгожым. — Правільна, Аляксей Рыгоравіч! Так яно і павінна быць. Мне як агітатару не было чаго дадаць да гэтых справядлівых слоў. 1947-1948 гг. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |