Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"


Я заглядваю да іх вечарам пасля работы. Палажэнне аб выбарах і Канстытуцыю мы ўжо даўно ведаем. Сёння неабходна пазнаёміць выбаршчыкаў з біяграфіямі кандыдатаў.
Мяне як быццам чакалі. Усе вітаюцца, але размова, якая, відаць, пачалася тут даўно, не перапыняецца.
— Не Вы памяркуйце самі,— гаворыць Аляксей Рыгоравіч.— Як агідна, як неразумна пагражаць мне атамнай бомбай, як кажуць, мяне страшыць. Паспрабуй пікні— у пыл разнясу. Смешна. Я ваяваў. На смерць ішоў разам са сваімі малымі дзецьмі, а нейкія іншаземныя багацеі сядзелі ў сваіх апартаментах ды падлічвалі, колькі ім прынясе прыбытку пралітая салдатамі кроў...
— Аляксей! — перабіла жонка.— А памятаеш, я табе ўжо казала, што яны нам толькі ліха зычаць.
— Ды аб гэтым ужо даўно вядома. Сумлення ў іх мы выпрошваць не будзем. Гарбатага толькі магіла выправіць. Вось чытаеш газету, што там робіцца... Аж плюнуць хочацца на паклёпнікаў. На самай справе, сябры! Вось наша прадукцыя. Яна,— паказаў ён на жонку,— цукеркі запакоўвае. А я падвожу цэмент, цэглу, лес на будоўлю рабочага пасёлка. j раптам мы з жонкай — агрэсары!
Тут у гаворку ўмяшаліся ўсе астатнія.
— А што ўжо мне казаць? — пачала маладая, прыемная з выгляду жанчына.— Я — кандуктар. Прадаю ў трамваі білеты, сачу за парадкам. Часам захварэеш, доктар бюлетэнь дае. А мне і не ўлежаць дома. Ведаю, людзям на працу трэба ехаць, а каму ў магазін, а каму яшчэ куды. А як жа без трамвая? Трамвай павінен хадзіць. Бюлетэнь у столік схаваю, а сама бягу ў парк. Глядзіш, і хвароба праходзіць. Забывается на яе сярод людзей...
Жонка ваеннага, мне здалося, адчула сябе крыху нялоўка. Але гэта толькі мне здалося. Яна горда падняла галаву.
— А мой муж — ваенны. Дык што вы думаеце, хоць раз я ад яго слова аб вайне пачула? Ніколі! Ён электратэхніку салдатам чытае. I аб чым ён гаворыць? Аб новых электрастанцыях на Волзе і Дняпры! Вось што... Дэмабілізуюцца хлопцы, чуць не гатовымі электратэхнікамі будуць. Хто ў Куйбышаў трапіць, а хто і ў калгасе спатрэбіцца.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7

Репетитор по математике 8 класс в орехово зуево repetitor-matematika-orehovo.ru.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі