МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
ЗА СТАЛОМ РАБОЧАГА Мае суседзі, шафёр будаўнічай канторы Аляксей Рыгоравіч і работніца фабрыкі «Камунарка» Паліна Ігнатаўна, адначасова закончылі рабочы дзень. Гэта — муж і жонка. Абодва яны, а таксама сын год чатырнаццаці і меншая дачка іх разам хадзілі па партызанскіх сцежках. Гэта не дзіўна: дзеці нарадзіліся перад вайной, і, ідучы ў лес, прыйшлося забраць з сабой і іх. Аднак вярнуліся яны з атрада ўжо ўпяцярых. Разам з імі прыйшла кабета старога ўзросту, якая засталася адзінокай у часе вайны. Сын яе, сябар Аляксея Рыгоравіча, быў забіты ў баі... Добрыя сэрцы ў нашых людзей. Аляксей не Мог адпусціць ад сябе адзінокую кабету. Пры расфарміраванні атрада так і сказаў ёй: — Вы ад мяне нікуды не пойдзеце. Пакуль я жыву, будзеце жыць і вы. Я замяняю вам сына, а вы мне — маці. Паліна Ігнатаўна пацвердзіла: — Пойдзем з намі, Ганна Васільеўна. Мы ж будавацца пачынаем, пановаму жыць... Ды аб гэтым потым Аляксей Рыгоравіч сам раскажа, хай ён толькі скіне рабочую вопратку, памыецца ды паабедае. У Ганны Васільеўны ўжо ўсё гатова: можна падаваць абед, але бацька і маці прыйшлі, а дзеці нешта затрымаліся ў школе. Яна закрывав пліту, накідае на галаву цёплую хустку і выходзіць насустрач сваім сонейкам, як яна называв дзяцей. Яны ідуць і аб нечым спрачаюцца. Ну, зразумела, аб адзнаках, бо адразу ж наперабой хваляцца: — У мяне «выдатна», а яна не рашыла задачу! — Няпраўда! А вось І рашыла! Хутка ўвесь задачнік перарашаю! Яны ведаюць, што за добрыя адзнакі бацька іх хваліць, а бабулька і маці ўзнагароджваюць гарачымі пацалункамі. Дзеці ўвальваюцца ў хату. Адразу ўсё ажывае. — Ну як? — Добра! — бойка адказвае сын.— Вось толькі яна!— паказвае ён на сястрў. — Што яна?! Э-э-э, Юзік! Будзь справядлівым! — гаворыць бацька.— Не забывайся, хто ты! — Гэта я так, пажартаваў! — вінавата ўсміхаецца сын. Пасля абеду дзеці ідуць у свой пакой, а бацька чытае кнігу або слухае радыё. Часамі ён бывае заняты і чымнебудзь другім... Вечарам прыходзяць суседзі"— работнік паштовай канторы, трамвайная кандуктарша, жонка ваеннаслужачага і проста хатнія гаспадыні. Гаворка тут бывае самая разнастайная. Шмат падзей адбываецца на свеце, і людзі не выпускаюць з-пад увагі нічога важнага. Гавораць яны і аб панах з-за акіяна, аб вялікіх новабудоўлях, і аб сваіх асабістых справах. Цяпер набліжаюцца выбары. Зразумела, будуць гаварыць і аб выбарах. Чытач можа здзівіцца, адкуль я ведаю такія падрабязнасці аб гэтай сям'і. Я працую тут агітатарам, і паміж намі няма ніякіх сакрэтаў. Мы ведаем, як у кожнага з нас ідуць справы, што мы думаем рабіць заўтра і паслязаўтра, хто куды пойдзе ў выхадны дзень і хто куды паедзе летам у адпачынак. Адным словам, мы моцна падружыліся, сталі добрымі сябрамі. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |