МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
ЗЯЛЁНЫ ЦЭХ Гарады таксама прастор любяць. Выйдзеш вечарам, станеш на ўзгорку — ляжыць перад табой такая светлая магутная аграмадзіна — ні канца ні краю. Ад цэнтра ў розных напрамках разбягаюцца пацеркі агнёў. Прыветліва мігцяць яны паўсюды, асабліва ярка выдзяляюцца агні на мачтах новабудоўляў. Зірнеш вышэй — з зорамі зліваюцца. Ды толькі яны ярчэй зорак. Іх адразу адрозніш. А днём гэты малюнак раптоўна змяняецца новым — радамі высокіх светлых камяніц і зялёнымі астравамі. Гэта паркі і сады. Не ўсе яны з'яўляюцца звычайнымі паркам! і садамі. Паглядзіш на ўскраіны — то там, то тут сустракаеш калгас або саўгас. Калісьці яны былі воддаль ад горада і лічыліся вёскамі, а цяпер горад абмінуў іх, абышоў з усіх бакоў і рушыў далей. Так і засталіся назаўсёды ў ім зялёныя астраўкі... Вось паглядзіце сюды, на карту. Яшчэ нядаўна мы малымі хлапчукамі перабягалі гэты луг і траплялі проста ў бясконцае царства жытоў. Дзесьці далёка віднеўся калгасны двор. А там далей сінелі сасновыя бары. Зморышся, пакуль дабяжыш. Адпачнеш не раз дзе-небудзь пад палявой дзічкай. Гэта было яшчэ нядаўна, перад вайной. Цяпер мае сябры працуюць вунь там, дзе ўзвышаюцца чырвоныя карпусы завода між сасновага бору. Адзін з іх інжынер-будаўнік. Я ўсё думаю, можа таму там добрыя новыя кварталы забудаваны, што сваімі нагамі ён змераў тут кожны куток. А магчыма, яшчэ і таму, што прыйшло цяпер здзяйсненне яго далёкіх дзіцячых мар аб вялікіх гарадах і палацах... Калі я сустрэўся з інжынерам і выказаў яму падобныя думкі, ён пачырванеў. — Толькі не перабольшвай. — Хай сабе будзе і так, але ад кожнага з нас шмат залежыць...— 3 гэтага мы і пачалі размову. — Зялёныя астравы для Мінска — звычайная з'ява. Вы ж ведаеце, завод наш першымі пачалі будаваць былыя партызаны. Ну, а старшыня суседняга калгаса таксама партызанам быў. Разам з намі ваяваў. Жыць нам, будаўнікам, спачатку не было дзе — голае месца, адны руіны. Да каго ў першую чаргу пойдзеш за дапамогай? Да калгаснікаў. Хаты ў некаторых з іх цэлымі засталіся. У кожную хату яны і прынялі сямейных рабочых, у каго дзеці былі. Хто сям'ю, хто — дзве. Потым і мы ім пачалі дапамагаць. Пусцілі ў ход свае майстэрні, калгасу адрамантавалі інвентар. Так вось і пайшла ў нас дружба. Потым і мы пачалі свае жыллё будаваць — пасёлкі, сацгарадкі. Калгас нам спачатку найгоршыя землі аддаваў, але выгадныядля нас, што былі бліжэй да завода. Так год за годам мы ўсё бліжэй і бліжэй набліжаліся да свайго суседа. Аднак бачым, старшыня нешта дзьмуцца пачынае. То, бывала, лепшым другам быў, а цяпер... Вось сустракаемся мы аднойчы. «Здароў!» — «Здароў!» — «Ну, як пажываеш?» — пытаю. А ён на дыбкі. — Слухай, братка, і ты на мяне? Забыўся, як у адным будане спалі, як з аднаго кацялка кашу елі? — Чакай, што ты адразу з такімі пытаннямі? Так мы ніколі з табой яшчэ не размаўлялі. — Ты мне зубы не загаворвай. Скажы, што ты там яшчэ напланаваў? Можа ўжо на мой агарод сядзеце! Я замест адказу з усмешкаю пытаю: — А што ў цябе там за справы ў папцы? Некуды ў паход сабраўся. — Я да самога міністра дайду, не толькі да дырэктара! Ты мне тут не круці. «То быў чалавек як чалавек, а тут вось — на табе... Нечага да міністра збіраецца»,— падумаў я. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |