Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"

ЖЫЦЦЁ РУШЫЛА НАПЕРАД

Варта толькі запытацца: «Хто ведае Савецкую, 107?» — як з усіх канцоў Беларусі адгукнуцца тысячы галасоў. Адгукнуцца і ўспомняць белы двухпавярховы будынак з надпісам наверсе «Педагагічны тэхнікум». Успомняць двор, абнесены каменнымі сценамі, прасторныя аўдыторыі і шумныя калідоры, запоўненыя пераважна вясковай моладдзю, якая прыехала ў горад набываць веды.
У памяці паўстануць былыя Пралетарская вуліца, Савецкая, запоўненая звонам трамваяў; зранку і ўвечары ажыўлены рух на тратуарах, якімі ў тэты час завалодвала студэнцкая моладзь, што спяшалася з дому на заняткі і з заняткаў дадому; тэхнікумаўскі клуб, дзе чаргаваліся змястоўныя вечары са звычайнымі вясковымі полькамі пад гармонік.
I так перад вамі паўстане карціна жыцця гэтага кутка горада са сваімі асаблівасцямі і традыцыямі, не падобнымі да традыцый, якія былі ў другіх раёнах горада.
Са Случчыны і Уздзеншчыны, з Чэрвеньшчыны і Бярэзіншчыны парог белага двухпавярховага будынка пераступілі шустрыя хлапчукі і дзяўчаты ў просценькіх кашулях, сукенках, а праз тры гады выходзілі пасталеўшыя, акуратна прычэсаныя і апранутыя ў сапраўдныя гарнітуры маладыя людзі, задуменныя і разважлівыя,— будучыя маладыя настаўнікі. Яны выходзілі ў людзі, гордыя сваімі набытымі тут ведамі, сур'ёзныя і сталыя, як і належыць быць саліднаму настаўніку.
Пройдуць гады, а жаданне заглянуць сюды яшчэ раз застанецца назаўсёды. Ёсць і такія, якія прыпомняць тыя часы, калі гэты тэхнікум быў гордасцю сталіцы, адной з вядучых навучальных устаноў горада...
Здарылася так, што тэхнікум застаўся цэлым пасля вайны. Згарэлі ад варожых бомб яго інтэрнаты на Пралетарскай і Савецкай вуліцах, каля Свіслачы, зруйнаваны былі навакольныя кварталы, а белы двухпавярховы будынак так і стаяў, выпіраючы на вуліцу, быццам хацеў сказаць: «Я хоць і меншы за сваіх суседзяў, хоць і не такі прыгожы, як яны, але я тут стары жыхар і маю права стаяць так, як захачу...»
А суседзі ўсім сваім воблікам спакойна гаварылі: «Мы паважаем цябе за тое, што ты зрабіў на сваім вяку, але ты, браце, нам не раўня. Або саступі з дарогі, пастараніся, або тыя ж самыя твае жыхары, што так любілі калісьці тваю цеплыню і ўтульнасць, што так ахвотна ехалі да цябе за многа вёрст і шанавалі кожную тваю цагліну, напусцяць на цябе сваю сілу, і ад цябе застанецца адзін толькі пыл. Малы ты ім стаў. А тут яшчэ паглядзі, якая зялёная і шырокая вуліца набліжаецца да тваіх сцен, і не спыніць табе сваім старэчым целам яе разгон...»
Шкада было старога, але канец яго набліжаўся з кожным днём.
Спачатку неяк раптам гэты дом прыціх, замоўк. Потым пагаслі яго вочы — на сценах віселі абрэзаныя правады. Потым расчыненыя насцеж дзверы і вокны апавясцілі, што жыццё канчаткова пакідае яго. Побач, на двары, ляжал! ўжо старыя сябры, спілаваныя падгніўшыя ясакары. I толькі некаторыя прахожыя спыняліся побач і з цікаўнасцю пазіралі на незвычайную карціну...
Набліжалася свята. Была пара, калі яшчэ не наступілг дажджы і стаялі цёплыя асеннія дні. Горад нагадваў вялікую будаўнічую пляцоўку. Паўсюды ішла звычайная работа, без якой мінчане не ўяўляюць сваіх гарадскіх будняў. Як агромністыя жалезныя асілкі, капаліся ў зямлі экскаватары, сотні машын са свежай зямлёй, каменнем для бруку, цэглай, жалезнымі прутамі снавалі ўзад і ўперад па вуліцах. Будаўнікі выходзілі да новых вяршынь, да новых паверхаў на будынках.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7

https://rzhevskiy-massazh.com эротический массаж для мужчин круглосуточно. , https://lehome.ru прозрачная дизайнерская мебель на заказ. , Описание арендовать чиллер у нас на сайте.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі