МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
4 Мінск! Я ведаў партызанскі край — зялёны лясны разліў, дзе жыццё аставалася савецкім, і, натуральна, барацьбе было падпарадкавана ўсё: і намаганні, і думкі, і побыт. Але і тут у паланёным горадзе, дзе размясціліся пяцітысячны гарнізон ворага, яго армейскія рэзервы, штаб корпуса аховы тылу групы войск «Цэнтр», штаб і войскі карнага корпуса СС, упраўлення войск СД, палявой паліцыі, апарата гестапа, абвера,— сіла народнага супраціўлення па сваім імпэту была не меншай. Гэта здавалася неверагодным, але было так. I ні злавесныя засценкі, ні канцэнтрацыйныя лагеры, ні блізкі Трасцянец і далёкі Асвенцім не маглі нічога змяніць. Мінчан вывозілі на катаржныя работы ў Нямеччыну, вешалі на тэлеграфных слупах, у скверах на таполях, на спецыяльна пабудаваных шыбеніцах, расстрэльвалі ў падвалах круглай турмы, на старым астрожным двары, у Тучынцы і пад Койданавам, а супраціўленне нарастала. Што за праява і як назваць яе? Калі сцямнела, зайшоў Яша Шымановіч. — Хопіць,— сказаў ён з парога,— трэба перабазіравацца. — Што? — не зразумеў я. — Збірайцеся, пойдзем да мяне. Няхай Луцкія хоць ночы дзве паспяць спакойна. А заўтра магу пазнаёміць з латышом і прафесарам. Далібог, спадабаюцца. Зухаваты, бледны твар яго кранула усмешка. Аднак па тым, як хутка ўсмешка знікла, зрабілася ясна: ён не толькі просіць, але і настойвае. — Што ж, можна,— памяркоўна згадзіўся Ваня, прычыняючы за Шымановічам дзверы.— Балазе недалёка... Мы выйшлі ўдвух. Ноч была звонкая, зорная. Удалечыні мігцелі, як толькі мігцяць у мароз,— зырка і зябка,— рэдкія гарадскія агні (немцы светамаскіроўкі яшчэ не ўводзілі). Здавалася, Яша Шымановіч халасцяк. Так незалежна, без асобай аглядкі прымаў ён рашэнні і паводзіў сябе. Аказалася ж, у яго ёсць жонка і дачушка — такая ж, як і маці, бялявая, з вялікімі здзіўленымі вачыма. Кажуць, валасы, як кужаль. Сапраўды, валасы ў дзяўчынкі былі шаўкавістыя, мяккія, як лён, іх цягнула пагладзіць. — Зіна, гэта Валодзя,— прадставіў мяне Яша жонцы: значыць, усё было абмеркавана загадзя і разам. Уважліва разглядаючы мяне, тая прывіталася, спусціла з рук дачку, і неўзабаве на стале ўжо дымілася міска тушонай бульбы, стаялі квашаная капуста, гуркі. — Падсілкуйцеся,— прапанавала гаспадыня.— У Луцкіх не вельмі густа... Назаўтра Яша пазнаёміў мяне з Аляксандрам Платаісам — начальнікам гаража ў Доме друку. Сустрэліся мы з ім проста на вуліцы Пушкінскай. Прывіталіся, як знаёмыя, і нетаропка падаліся да парку Чалюскінцаў, дзелавіта і паціху размаўляючы. У паношаным дэмісезонным паліто, з пустым левым рукавом (я ведаў, што ў яго калісьці была раздроблена і ключыца), худы, высокі, ён зрабіў на мяне моцнае ўражанне. Чым? Хутчэй за ўсё сваім выглядам. Дакладней, неадпаведнасцю гэтага выгляду ўнутранай сіле, што адчувалася і ў перакананасці, з якой ён гаварыў, і ў суровым, нібы застылым на адной нейкай думцы, вузкім твары. Было відаць, ён належаў да людзей, якія маюць у жыцці свае пэўныя ясныя задачы і паслядоўна здзяйсняюць іх, чаго б ім гэта ні каштавала. Ён не баяўся ні бруду, ні бяды. Піў з немцамі і нават памагаў ім красці ў саміх сябе, толькі каб гэта памагала \ яму рабіць сваё. I яму верылі свае і чужыя. Калі ж пазней, арыштаванага,— ён усё-такі аказаўся больш масавіком, чым канспіратарам,— гестапаўцы катавалі яго і наўмысна ціснулі і ціснулі на раздробленую некалі ключыцу, Платаіс так нічога і не сказаўімні пра сябе, ні пра другіх. Мусіць, гэта была яго апошняя задача, якую ён паставіў перад сабой. Мы падышлі да парку. Пасля разбурэнняў — пячныя бляшаныя трубы выходзілі проста з вокнаў нават у будынку Акадэміі навук — парк выглядаў як далёкі некрануты бор. — Ага,— згадзіўся Платаіс на развітанне.— Пароль запомніў. Людзі ёсць і будуць. А пры патрэбе знойдзем і аўтамашыны. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 Металлоконструкции для строительства зданий сооружений ural-construction.ru. , Пленка с воздушными пузырьками как называется: пузырчатая пленка rublgid.ru. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |