Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"


2
Хоць на сцяне доміка Луцкага і сінела шыльдачка «Дабралюбаўскі праезд, 13», стаяў ён наводшыбе, як хутар. Гэта было зручна і нязручна. 3 вокнаў было відно, хто падыходзіў да доміка. Затое І табе пры патрэбе давялося б бегчы па пустцы. Ды на той момант важнейшым здалося першае.
Чыстая палавіна была цёплая, утульная. Пастаўленыя ўпрытык шафы і вясёленькая сітцавая на дроце шырма падзялялі яе на дзве часткі. У меншай — бакоўцы, стаялі ложкі, у большай — драўляная канапа пры глухой сцяне, фікусы І стол у кутку, каля аднаго з вокнаў — швейная нажная машына. У вокны, на якіх таксама зелянелі вазоны, лілося святло і надавала ўсяму вельмі мірны, знаёмы з дзяцінства выгляд.
Старыя паехалі на вёску мяняць транты. Дома асталіся толькі меншыя сястра ды брат. I мне падумалася, якім адданым, самаахвярным трэба быць, каб згадзіцца паставіць пад небяспеку не толькі свае, a і іх жыцці. Тым больш што без бацькоў падлетак Толя і юная Поля выглядалі неспрактыкаванымі, нават бездапаможнымі. Няўжо Іван таксама тады не думаў пра магчымую бяду?
Але як так? Не вельмі даўно падполле скалануў другі за яго гісторыю правал. Былі разгромлены газета «Звязда», гарадскі партыйны камітэт, райкомы. За якіх некалькі начэй зніклі сотні мінчан — былі і не стала. Зусім нядаўна душагубкі вывезлі новыя тысячы з гета...
Мусіць, сама мужнасць бывае рознай. Праўда, дагэтуль я бачыў Ваню больш за якім небудзь заняткам— калі згружалі прывезенае з грузавіка, калі ён кіраваў канём, а потым па гаспадарску распрагаў яго на сваім двары... I мне здавалася, дый цяпер здаецца, што ён і на свой удзел у падпольнай барацьбе глядзеў як на работу. А сумленныя людзі, як вядома, працуюць не толькі тады, калі ім гэта падабаецца ці выгадна. Яны не шукаюць лягчэйшага. Ваня, памойму, нават не мысліў, што нешта ў яго жыцці магло быць іначай. Ён рабіў тое, што трэба было рабіць, што рабілі сумленныя людзі. Ён, канечне, добра
разумеў — на выпадак гіравалу яму, яго блізкім угатаваны турма, катаванні, смерць. Але хіба ёсць іншы выхад? I наогул, чым ён лепшы або горшы за другіх? Інакш кажучы, мужнасць ваеннага часу ў Івана Луцкага неяк натуральна вырастала з мужнасці мірных часоў. Гэта быў працаўнік на вайне.
I яшчэ. Я ведаў людзей, здольных на подзвіг. У іх хапала мужнасці, зняўшы вартавога, уварвацца ў каравульнае памяшканне, выхапіць з кішэні «эфачку» і прымусіць ворага адысці ў куток з узнятымі рукамі. Яны маглі сярод белага дня на люднай вуліцы сцягнуць з таратайкі за каршэнь здрадніка і тут жа, на вачах усіх, расстраляць яго. Але яны не былі народжаны для штодзённай, я сказаў бы, цягавітай барацьбы, калі яна кожную хвіліну выпрабоўвае цябе «на разрыў». I не гадзіну ці дзве, а тыдні, месяцы. Такой, напрыклад, здавалася мне Соня — гарэзлівая, крыху бестурботная. Такім здаваўся і Яша Шымановіч — якраз той падпольшчык, які прывёз Лагойскаму райкому гранаты, шрыфт і паперу і з якім я пазнаёміўся ў першы ж дзень знаходжання ў Мінску. А вось Ваня мог, як бы не заўважаючы небяспекі, упарта, настойліва рабіць сваё з дня ў дзень.
I яшчэ. Ёсць людзі, якія рызыкуюць, ідуць на подзвіг, нешта маючы на мэце — славу, будучыя аддарункі, прошчаны грэх. Яны вераць, іх подзвіг штосьці апраўдае і будзе адзначаны. А пасля, калі дзеляць здабытае з таварышамі, часам бяруць сабе львіную долю. Ваня ж належаў да тых даверлівых бессярэбранікаў, якіх выхавалі трыццатыя гады. Ён добраахвотна браў на сябе цяжар, браў, бо нельга было яго не браць, астаючыся сумленным.
У першы ж дзень над намі навісла бяда: сувязі, што далі мне за лініяй фронту, аказаліся ненадзейнымі. Соня, пасланая па адным з адрасоў, вярнулася задыханая, гнеўная.
— Гэта здрадніца, Валодзя! — крыкнула яна з парога, знясілена прытуліўшыся спіной да зачыненых дзвярэй. "
Я памог ёй распрануцца, пасадзіў на канапу.
— Супакойся...
— Хацела паведаміць у гестапа! Нават узялася за тэлефонную трубку. Астудзіў толькі пісталет у маіх руках. Ох, як карцела, Валодзя, націснуць курок...
— Тэлефонны шнур парвала?
— Толькі папярэдзіла. Падвяла да акна і паказала: глядзі, падлюга, гэта ж нашы. А потым пятляла...
Я папрасіў паклікаць Ваню. Ён прыйшоў са двара, пахнучы марозцам і сенам. Заўважыўшы нашу ўзрушанасць,моўчкі ўтаропіў на мяне шэрыя ўважлівыя вочы.
— Ну што ж,— выслухаўшы, паціснуў плячыма,— будзеш жыць тут. Я між іншым падрыхтаваў сваіх. Толік ужо дзяжурыць...
Мне захацелася абняць Ваню, падзякаваць яму, але пабаяўся, што маю падзяку прымуць за сентыментальнасць, і не зрабіў гэтага.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі