Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"


7
Справы, здавалася, разгортваліся шчасліва. Сяброў станавілася ўсё больш. I якіх сяброў! Але трывожыла думка: ці ва ўсіх хопіць вытрымкі чакаць— ідзе ж вайна!— пакуль тое, што стваралася, прыйдзе ў pyx і ты зоймеш вызначанае табе па нечай волі месца, адчуваючы побач плячо нябачнага, а можа нават невядомага друга, а за спіною — цэлую дзяржаву.
На гэтую думку навёў мяне яшчэ Алесь Матусевіч. Я востра адчуў яго прагу да спраў. Ён звязаўся з падпольным Лагойскім райкомам і пасылаў туды разведданыя. Ён устанавіў сувязь з партызанскай брыгадай «Штурмавая» і, як ведаем, пераправіў у Маныльскія лясы цэлую
партатыўную друкарню. Шукаючы новых спраў, ён прыйшоў да мяне.
Калі я прапанаваў Дзявочцы, Шацько і Галу парваць найбольш небяспечныя сувязі, яны задумаліся.
— Гэта можна,— нарэшце сказаў Вікенцій.— Але пры адной умове — калі дазволяць самі справы.
—З сумленне,— дадаў Зорык.
I яшчэ. Многія з іх, памойму, былі перакананы, што ў вайну адна задача — наносіць ваенны ўрон ворагу, што цана людзей пасля вайны будзе вымярацца ў першую чаргу гэтым. Асабліва тых, хто быў на акупіраванай зямлі, хадзіў побач з ворагам і. мог дацягнуцца да яго рукамі. Дальнія ж мэты здаваліся, бадай, нечым эфемерным. Сапраўды, што можна было сказаць роднай уладзе, калі ты не забіў ніводнага немца ці нямецкага паслугача, калі не ўзарваў ніводнага ваеннага склада ці станка ў заводскім цэху. А што даваць такую справаздачу давядзецца, ведалі ўсе: прывучылі тыя ж трыццатыя гады. Праўда, пра гэта ніхто ўголас не гаварыў. Чаму? Перашкаджалі гонар дый сорам за нешта. Бо не вельмі схільнымі былі людзі тады да аналізу.
Значыць, трэба было нешта рабіць.
Жыў я зноў у доміку на Дабралюбаўскім праездзе.
У першыя ж суткі, як я перабраўся туды, зноў адбылося ЧП, ды не адно... Ужо сцямнела: у правы ўступіў каменданцкі час — той цягучы, крыху трывожны час, калі на вуліцах пуста, але іх як бы поўніць чаканне нядобрага. А перад гэтым кружыла яшчэ мяцеліца. Усё замяло снегам. Сумёты грабянямі ўзнімаліся каля платоў, домікаў, выраслі нават папярок вуліц. Hi палазоў, ні чалавечага следу, а за некалькі крокаў — каламуць, імгла. Ваня ўбег да мяне з варанай бульбінай у руцэ: мусіць, вячэраў.
— Нехта, Валодзя, да нас ідзе? Хто б гэта мог? Што сказаць, калі стане пытацца пра цябе? I наогул?..
Гэта быў Алесь Матусевіч. Узрушаны, давольны, ён аберуч прывітаўся са мной і, ужо сам, як добра знаёмы, распранаючыся, загаварыў:
— Ваш пікет за квартал мяне сустрэў. Здорава!.. Але
даруйце, што не вытрываў. Такія справы! Вы толькі пачытайце! Атрымаў пад распіску. Як назнарок для вас...
Я ўзяў даволі тоўсты збрашураваны стос паперы, які Матусевіч сунуў мне, і, гартаючы, пачаў праглядаць.
Сапраўды, гэта было цікава. Я трымаў у руках аддрукаваны на шапірографе першы нумар «Бюлетэня», дзе ўрачыста і ўзнёсла абвяшчалася аб стварэнні так званай «Незалежнай партыі». Статут, праграма, хроніка— усё як належыць...
— Звярніце ўвагу на задачы і мэты,— не мог спыніцца Матусевіч.— Барацьба на два франты!.. Бачыце хроніку — «Нямецкія і савецкія ахвяры»?.. Што гэта? Правакацыя абвера?
— А можа трук саюзнікаў.
— Якое вераломства! I адных і другіх... Ведаеце, гэта ж усе яны, залежнікі і незалежнікі, днямі збіраюцца на банкет. Будуць адзначаць соты нумар «Беларускай газэты», якая верай і праўдай служыць гітлераўцам. Дык як жа так? Як можна спекуляваць на самым святым?
Матусевіча пакідала вытрымка. У ім, мірным чалавеку, які да вайны з любоўю аратага толькі і пісаў пра тарфянікі ды асушку балот, абуджалася жорсткасць.
Газнічка мігала. Змрокі ў пакоі ўздрыгвалі. I ў гэтай мігатлівай паўцемры постаць Матусевіча выглядала яшчэ вышэйшай, а твар гнеўна-бардовым.
— Вы маглі б т

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі