МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
1 Цяпер я часта думаю, чаму амаль не было страху. Мусіць, таму, што вайна ўжо стала побытам. Усе мы жылі на высокай хвалі. Мела значэнне І яшчэ адно. Нам шанцавала. Цераз лінію фронту нас пераводзіла палкавая разведка, якая ведала на сваім участку кожную ямінку, кожны пень. Праўда, разведчыкі гэтым разам рызыкавалі. Ноч была цёмная, кружыла мяўеліца, і яны парашылі не пятляць хмызнякамі і пералескамі, а ісці проста па лёдзе нядаўна скаванага марозцам возера, што як бы разрезала перадавую лінію немцаў. Hi мін, ні нямецкіх патрулёў там пакуль што не было, і толькі часам для постраху немцы адкрывалі кулямётны агонь, пускаючы чэргі нізка, над самым лёдам,— кулі нават рыкашэтавалі. Але так бывала праз пэўныя інтэрвалы, і мы ўбачылі пацеркі трасіруючых куль ужо за сваёй спіной. Таксама шчасліва — дзе на сялянскіх санях, дзе пехатою,— мы адолелі сотні кіламетраў. Фарсіраваўшы каля Лоўшы чыгунку Віцебск— Полацк, а пад Улаю — Заходнюю Дзвіну, трамілі ў лясы Міншчыны. I мала таго, што трапілі, мы ўстамавілі своеасаблівы рэкорд і ў часе... Хіба тэта не прымушала спадзявацца — так будзе заўсёды?! Наогул не верылася, што, загнаная ў патроннік, цябе чакае твая куля, што цябе могуць схапіць, выкруціць назад рукі, а тады... Няхай нікому не выпадзе такое, што было б тады!.. Не скажаш: другія гінулі і гінуць, але ж пры чым тут іы? У цябе свая і толькі свая зорка. Ды і як ты можаш загінуць або трапіць у лапы ворага, калі над табою роднае неба, навокал іскрыцца ў снезе мілая сэрцу зямля, а побач — таварышы? Як так? Не, благога не здарыцца з табою. А ўсё-такі?.. Апрануты, праўда, ты нішто — шапка-вушанка, на шыі самаробны шалік, кажушок, парыжэлыя боты. Але ўсё гэта страшэнна чужое, ніколі раней табою не ношанае. У кішэні — ліпавыя дакументы, узятыя ў нябожчыка селяніна з «нічыйнай» Гайны (ёсць такая вёска на Лагойшчыне). Дый ідзеш ты зусім не як селянін, а неяк спружыніста, высока задзіраючы голаў. I ўжо ля Паперні, дзе, прыкрываючы подступы да Мінска, стаяў гарнізон літоўцаў, захутаная ў хустку Соня, якая ехала на санях з Іванам Луцкім, папярэдзіла: — Не лічыце зоры, Валодзя. Апусціце галаву... Гэтая дзяўчына наогул глядзела на людзей крыху іранічна, нават з выклікам, і разумела іх больш, чым хацелася ім самім. Цяпер жа яе смуглы твар, гарэзлівыя, крыху раскосыя карыя вочы, здаецца, дрыжалі ад насмешкі і спачування. Луцкі ж, пашморгваючы без патрэбы лейцамі, аставаўся спакойным, бадай абыякавым, мусіць, верачы, што ўсё і так будзе добра. Даў іх у маё распараджэнне іван Мацвеевіч Цімчук— сакратар падпольнага Лагойскага райкома партыі. Праўда,— каюся,— я папярэдне праверыў іх на справе. 3 Мінска якраз чакалі аўтамашыну — яна павінна была прывезці гранаты, рулоны паперы, фарбы і шрыфты для райкомаўскай друкарні. Я падахвоціўся паехаць разам з усімі пад Астрашыцкі Гарадок і прыняць гэты бясцэнны скарб. У дарозе, у прыдарожных кустах ля шашы, калі даводзілася гадаць, якая з праязджаючых машын наша, і пазней на самой шашы, калі перадавалі падпольшчыкам абсмаленага подсвінка і паспешна згружалі з кузава прысланае багацце, я назіраў за Іванам і Соняй... I вось я з імі еду ў Мінск. — Вы лепш сядайце на сані,— папрасіла мяне Соня, Мы выбралі базарны дзень і праз колькі кіламетраў ехалі ўжо ў абозе. Наперадзе пагойдваўся крыж нашага мышастага сібірачка, а ззаду ківалася і фыркала з заінелымі вейкамі і вусамі рыжая конская морда. Рыпела пад палазамі, а абапал іскрыўся, сляпіў снег. Нечакана і раптам адкрыўся горад. За ўзгоркаватай зіхотнай разлегласцю, аснежаны і далёкі, ён здаўся зусім колішнім. Гэта ўражанне ўзмацнялася яшчэ тым, што найлепш відаць былі сапраўды цэлыя ўскраінныя домікі ў белых садках і знаёмыя абрысы будынкаў Акадэміі навук, опернага тэатра, стромкая вежа чырвонага касцёла і амаль блакітны гмах Дома ўрада. Ад сонца і марозу на вочы набеглі слёзы. Я зняў рукавіцу і выцер іх. — Вы што? — насцярожылася Соня, і ў голасе яе пачулася ўжо заклапочанасць. Палічылі за лепшае мінуць кантрольна-прапускны пункт на Даўгінаўскім тракце. I, збочыўшы ўслед яшчэ за адной падводай, жоўтым прасёлкам падаліся да Балотнай станцыі, маючы на ліхі выпадак апраўданне: у тым раёне дом Луцкага. I зноў, як помніцца, амаль не было страху. Было толькі хваляванне — як усё пойдзе там, у горадзе, ці ўдасца падабраць патрэбных хлопцаў, пераканаць іх — трэба рабіць тое, што трэба... I цяпер я бадайшто ўпэўнены, так апрача ўсяго сталася таму, што побач былі Ваня і гэтая дзіўная дзяўчына — насмешлівая і клапатлівая. Не, не таму, што перад імі было б сорамна за сваю слабасць або думалася: яны неяк уратуюць цябе. Як яны маглі ўратаваць? I ўсётакі яны як бы ахоўвалі цябе, мацавалі на веры, адводзілі думкі ад благога. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 https://www.seowizard.ru влияют ли ссылки на сайте на позицию. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |