МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Яфім Садоўскі "Андруша"
— Цябе выклікаюць у гестапа,— сказаў дырэктар дзіцячага дома.— Едзь. — Я баюся. — Едзь,— строга паўтарыў дырэктар. — Можна мне апрануцца? — Хутчэй. — Добра,— пакорліва згадзілася дзяўчынка. А на сэрцы ў яе стала цёпла, светла, І яна ледзьве стрымлівала радасць. «Выратавана, выратавана»,— з хваляваннем думала Галя. Праз некалькі хвілін «немцы» павялі яе, ідучы як канваіры трохі ззаду, на вуліцу. У тую ж ноч Мікалай Кедышка з дапамогай сувязных адправіў Галю ў лес, да партызан. Яна засталася жыць, вырасла і працуе ў Мінску. Вярнуліся пасля вайны ў Мінск з нямецкага лагера маці Мікалая, сястра Надзежда; сястра Люба не вынесла лагерных выпрабаванняў і загінула. Напярэдадні 7 лістапада 1943 года баявая група «Андруша» намеціла план дыверсій у гонар 26-й гадавіны Кастрычніка. Рашылі раніцай 7 лістапада сабрацца на падпольнай кватэры па Магілёўскай вуліцы, каб канчаткова ўдакладніць план і пачаць дзейнічаць. Hi Мікалай, ні яго таварышы не ведалі, што ў ноч перад вялікім святам гітлераўцы арыштавалі гаспадароў кватэры і зрабілі засаду. Пераступіўшы парог пасткі, Кедышка адчуў нядобрае, ён павярнуў назад, яго напаткалі стрэлы. Мікалай меў магчымасць уцячы, але вось-вось павінны былі прыйсці астатнія члены трупы, і, каб выратаваць іх, ён адкрыў перастрэлку і загінуў у няроўнай сутычцы. Але імя Мікалая Кедышкі засталося жыць у сэрцах мінчан. Непадалёку ад галоўнага корпуса Акадэміі навук БССР, які калісьці будаваў Кедьника, вырас новы раён Мінска. Тут узніклі прыгожыя і шырокія вуліцы, якіх раней не было на карце сталіцы: Кузьмы Чорнага, Калініна, Талбухіна, Волгаградская, Інструментальная і многія-многія іншыя. I сярод іх, прамая як струна, працягнулася шырокая, уся забудаваная каменнымі будынкамі вуліца, на таблічках якой красуецца імя Героя Савецкага Саюза, кіраўніка баявой камсамольскай дыверсійнай групы «Андруша» М. Кедышкі. На гэтай вуліцы размешчана школа № 63, дзе ёсць піянерская дружына імя М. Кедышкі і дзе ў гонар маладога героя ствараецца музей. Так увайшоў у бяссмерце, у гісторыю старажытнага горада малады мінчанін-камсамолец. 1 | 2 | 3 | 4 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |