МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Яфім Садоўскі "Андруша"
Мікалаю Кедышку ў яго паўсядзённай барацьбе дапамагаюць маці Вера Паўлаўна, сёстры Надзея, Люба і брат Барыс. Часам падпольшчыкі збіраюцца на кватэры ў Кедышкі па Антонаўскай вуліцы. Не да вечарынак і гулянак, калі вакол смерць косіць дарагіх, блізкіх людзей. Але ў мэтах канспірацыі надаецца характар сяброўскай вечарынкі. На стале кіпяцень з сахарынам, чорны хлеб. А ў руках Мікалая гітара, і ён ціха напявае «Андрушу»... Гітлераўцы высачылі камсамольскага важака. Пад раніцу, у самы сон, домік на Антонаўскай ачапілі гестапаўцы. У доме спалі. Першым прачнуўся Мікалай. Ён адразу ж зразумеў, што за раннія візіцёры завіталі да іх, і вырашыў уцякаць, але не ўдалося. Гестапаўцы выламалі дзверы і выгналі маці, сясцёр, самога Колю на двор. Пакуль рабілі вобыск, пачало днець. Коля, як яго ўзялі з пасцелі, стаяў у трусах. — Дазвольце мне зайсці ў хату апрануцца,— папрасіў ён афіцэра. Той паглядзеў на паўголага Кедышку і сярдзіта закрычаў: — Толькі хутка. Адна хвіліна. Мікалай убег у хату, расчыніў акно на вуліцу і, выскачыўшы на агарод, пабег у бок хлебазавода. Калі праз некалькі хвілін немцы ўвайшлі ў пакой, каб падагнаць Кедышку, яго і след прастыў. Маці і сясцёр Мікалая пагналі ў турму. Самую малодшую з сясцёр Галю праз некаторы час перавялі ў дзіцячы дом на Шырокую вуліцу. Мікалай не праз прахадную, а патаемнымі, яму аднаму вядомымі хадамі папаў на тэрыторыю хлебазавода «Аўтамат», выклікаў камсамольца са сваёй баявой групы, расказаў яму аб здарыўшымся, і тут жа было вырашана, што Кедышка схаваецца ў трубе хлебазавода. Якраз у тыя дні выведзены «Андрушам» са строю хлебазавод бяздзейнічаў І труба не дыміла. Месца гэта было Мікалаем нагледжана загадзя. Там жа быў падрыхтаваны неабходны запас ежы і вады, і чацвёра сутак Кедышка хаваўся ў каменнай трубе. Цёмна, як у турме. Толькі зверху відаць маненькі пятачок неба. Месца ў абрэз. Не павярнуцца, не працягнуць ногі. I ўсё ж цярпеў, каб не папасціся немцам і зноў уключыцца ў барацьбу. Сябры прыносілі ваду, паведамлялі навіны, а аднойчы пад вечар далі знаць, што хлебазавод зноў пачынае дзейнічаць і вось-вось з трубы паваліць дым. Прыйшлося ўцячы, каб не задыхнуцца. Мікалай Кедышка, як і многія іншыя падпольшчыкі, перайшоў на нелегальнее становішча І часта мяняў кватэры. Колю здабылі форму нямецкага афіцэра, і ён нярэдка надзяваў ненавісны мундзір, каб лягчэй было выведаць патрэбныя разведвальныя весткі ці непрыкметна падкласці міну там, дзе гітлераўцы наладжвалі свае зборышчы. Маці, сёстры Надзежда, Любаша сядзелі ў мінскай турме, і Мікалай вельмі перажываў праз гэта. Некалькі разоў ён рабіў захады, каб аслабаніць іх, але здзейсніць уцёкі не ўдалося. Малодшая сястра Галя, як высветліў Мікалай, паранейшаму знаходзілася ў дзіцячым доме, і Кедышка рашыў любымі намаганнямі выратаваць сястру. Ён ведаў, што за Галяй сочаць з гестапа і спрабуюць праз яе ўстанавіць яго месцазнаходжанне. Гэтую цікавасць гестапа да яго (Кедышкі) Коля і задумаў скарыстаць. Аперацыя была рызыкоўная, небяспечная, але маладому падпольшчыку ўжо неаднаразова прыходзілася бываць у складанейшых сітуацыях. Кедышка зноў пераапрануўся ў нямецкую форму і ўзяў з сабою аднаго з членаў групы «Андруша», які дасканала ведаў нямецкую мову. Аднойчы ў канцы дня яны ўвайшлі ў кабінет дырэктара дзіцячага дома і ад імя гестапа заявілі, што ім тэрмінова патрэбна для допыту Галіна Кедышка. Яна, маўляў, ведае, дзе знаходзіцца яе брат «бандыт». Дырэктара некалькі здзівіла гэтае патрабаванне гестапа. Гэта ж яны ўжо не раз вазілі да сябе дзяўчынку ў надзеі, што яна выдасць брата. Гестапаўцы чамусьці не сумняваліся, што яна ведае, дзе Мікалай Кедышка. Але Галя ўпарта маўчала. Ды ёй і сказаць не было чаго, яна не ведала, дзе знаходзіцца Коля. А калі б і ведала, дык усё роўна не сказала б. Галю выклікалі ў кабінет дырэктара. Спачатку яна паглядзела на двух немцау з наумысна злоснымі тварамі. У дзяўчынкі нават сэрца здрыганулася ад страху, але потым у адным з прышэльцаў Галя пазнала брата Колю і супакоілася, але знешне гэтага не выдала, працягваючы з асцярогай паглядваць на чужынцаў. 1 | 2 | 3 | 4 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |