Яфім Садоўскі "Андруша"


Зборна-прызыўныя пункты адразу ж вывелі за межы Мінска, у навакольныя лясы, і Мікалаю не ўдалося іх знайсці. Ён спрабаваў дапамагчы маці, сестрам, брату пайсці з Мінска, але дарогі ўжо былі адрэзаны, і прыйшлося з го-рыччу і болем вярнуцца назад. Мікалая зноў пацягнула да таго будынка Акадэміі навук, які ён з такім захапленнем узводзіў, але цяпер яго працу, працу яго сяброў як бы праглынуў ненасытны агонь. У Мінску ўжо гаспадарылі немцы. 3 гэтым нельга было прымірыцца. Адзін іх на-хабны, пераможны выгляд выклікаў у сэрцы гнеў і няна-вісць.
Калі б ён мог, кожнага з іх прыдушыў бы сваімі ўласнымі рукамі. Але пакуль трэба счакаць момант, трэба пайсці і наладзіць неабходныя сувязі.
Мікалай нейкі час прасланяўся без работы, вельмі ж яму не хацелася пайсці працаваць на немцаў, але аднаму нічога не дабіцца, а ў калектыве заўсёды знойдзеш адна-думцаў. Кедышка пайшоў працаваць на Мінскі хлебаза-вод-аўтамат.
Будаўнічую справу Мікалай любіў і ведаў. 3 хлебапячэннем сутыкнуўся ўпершыню. Але не святыя гаршкі лепяць. Ды і акрамя ўсяго Кедышка папаў у механічны цэх. Прынцыпы механікі ўсюды аднолькавыя. Большую частку хлеба завод выпякаў для патрэб нямецкай арміі і толькі нязначную частку — для насельніцтва. А потым для горада пачалі пастаўляць хлеб іншыя заводы. У Кедышкі і яго маладых сяброў— а к гэтаму часу ён ужо наладзіў неабходныя сувязі і кантакты — з'явілася шырокае поле для дыверсійнай дзейнасці. I на заводзе і ў горадзе Мікалай сустрэў знаёмых камсамольцаў. 3 першых жа слоў хлопцы, якія давяралі адзін другому, знайшлі егульную мову, і з благаславення падпольнай партыйнай арганізацыі быў пакладзены пачатак камсамольскай дыверсійнай трупе, якой далі імя «Андруша». Імя прапанаваў сам Мікалай. Ён няблага пеў, іграў на гітары, і была ў яго любімая савецкая песня «Андруша». I ў акупіраваным горадзе па начах і сярод белага дня на хлебазаводзе і іншых прадпрыемствах Мінска стаў бясстрашна дзейнічаць, наносячы прыцэльныя ўдары па фашыстах, няўлоўны смяльчак «Андруша». На хлебазаводзе выйшлі са строю аўтаматы, якія выпякалі хлеб для немцаў,— гэта справа рук «Андрушы»... Узарвалі варожую машыну з гаручым, з жывой сілай... Падпалілі машыну... Прыкончылі нямецкага афіцэра... Пакаралі здрадніка... Падрыхтавалі і распаўсюдзілі лістоўку... Вывесілі на свята чырвоны сцяг... I такія кароткія аператыўныя факты нязгаснай барацьбы можна пералічваць і пералічваць. і ўсё гэта заслуга таго ж «Андрушы». Акрамя «Андрушы» таксама паспяхова дзейнічаюць у акупіраваным Мінску і іншыя баявыя групы. «Андруша» не адзінокі. Помета кліча мінчан да свяшчэннай барацьбы. I падпольшчыкі падпільноўваюць гітлераўцаў на кожным кроку. Баявымі дзеяннямі «Андрушы» кіруе падпольны гарком партыі, у склад якога ўваходзяць такія бясстрашныя і вопытныя людзі, як Ісай Казінец, Дзмітрый Караткевіч, Уладзімір Амельянюк, Іван Кабушкін, Георгій Сямёнаў, Канстанцін Хмялеўскі і іншыя.
1 | 2 | 3 | 4

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі