Яфім Садоўскі "Андруша"

Любуючыся велічным будынкам галоўнага корпуса Акадэміі навук БССР, я заўсёды ўспа-мінаю імя аднаго чалавека, які не меў адносін да навукі, але ўсё ж моцна звязаны іменна з гэтым цудоўным палацам. Сюды, на будаўніцтва галоўнага корпуса Акадэміі навук БССР, Мікалай Кедышка (а размова ідзе аб ім) прыйшоў адразу ж пасля заканчэння будаўнічага вучылішча, і гэта была першая самастойная работа маладога інструктара-каменшчыка. 3 якой любоўю ён працаваў на будоўлі, з якім натхненнем укладваў цагліну за цаглінай! Прафесія будаўніка падабалася Мікалаю, і яму прыемна было кожны дзень бачыць і вынікі сваёй працы.
У суботу, 21 чэрвеня 1941 года, Мікалай з хлопцамі ішоў з працы. Дамовіліся заўтра раніцай калектыўна пайсці на адкрыццё штучнага возера. Яго капалі ў раёне Старажоўкі, ледзь не ўсім горадам. Але тон задавалі камсамольцы, бо гэта была іх ініцыятыва. Не раз з лапатай у руках працаваў у катлаване і Мікалай Кедышка.
Тысячы мінчан сабраліся ў тую гарачую чэрвеньскую нядзелю на беразе прыгожага возера, якое яшчэ нядаўна не значылася на карце сталічнага горада. Халаднаватая вада возера вабіла да сябе мінчан, і Коля, не дачакаўшыся ўрачыстай цырымоніі адкрыцця, адышоў з хлопцамі ўбок, хутка распрануўся і з разбегу кінуўся ў празрыстую ваду, нырнуў і секунд дваццаць не паказваўся на паверхні. Потым ён вынырнуў дзесьці далёка і, мерна выкідваючы рукі, паплыў уздоўж берага. I раптам яго паклікалі:
— Коля, Кедышка, Коля, выходзь, выходзь хутчэй,— крычалі, злажыўшы далоні ў рупар, з берага.
Кедышка зрабіў яшчэ некалькі хуткіх узмахаў, намацаў нагамі дно і, атрасаючы з галавы ваду, выйшаў з возера. I першае, што ён пачуў, калі ступіў на зямлю, было кароткае, жахлівае слова «вайна». Яно як бы ўпілося, гэтае слова, у цябе і засланіла ўсё-ўсё — і нават гэта возера, якое толькі што здавалася такім прыгожым, быццам зблекла і перастала вабіць. Мікалай хутка апрануўся і ўліўся ў натоўп, які сабраўся каля радыёрупараў. Передавал! апошнія паведамленні з Масквы. I Мікалаю было неяк дзіўна, што ў гэтыя хвіліны, калі ён цешыўся вадою, дзесьці зусім непадалёку ішла ўжо вайна, савецкія людзі абаранялі родную зямлю.
Па дамах разыходзіліся моўчкі. Кедышка цвёрда рашыў, што сёння ж пойдзе ў ваенкамат. Яму 18 год.
1 | 2 | 3 | 4

https://www.veleslip.ru какими должны быть металлические оконные решетки. , Информация ортодонт томск цены у нас на сайте.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі