Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"


1-ы батальён гэтага палка пад камандаваннем капітана А. I. Максімава тым часам, ведучы цяжкі бой, дасягнуў толькі шашы, што праходзіла каля паўднёвай ускраіны Астрашыцкага Гарадка, і тут быў спынены моцным агнём гітлераўцаў. Значна горш было на участку 331-га стралковага палка. Не паспеў падпалкоўнік Якімовіч завяршыць другую атаку за Мачаны, каб авалодаць імі, выйсці на лінію 331-га стралковага палка, як ад палкоўніка Бушуева прыйшла трывожная вестка: праціўнік, разгарнуўшы там да двух батальёнаў мотапяхоты І да 50 танкаў, павёў атаку на Маркаўшчыну. Батальёны капітана М. П. Старкова І капітана В. Р. Бабія разам з палкавой супрацьтанкавай бата-рэяй, а ў асноўным бутэлькамі з бензінам, па-геройску ад-бівалі варожую танкавую атаку за атакай. Палітрук Мар-тынаў, сакратар камсамольскага бюро палка Шнейдэрман, камсорг 6-й роты Іваноў, ды і сам капітан В. Р. Бабій не раз мужна сустракалі варожыя танкі і знішчалі іх гэтымі смер-таноснымі «гранатамі». Не менш самааддана вялі барацьбу з танкамі і воіны палкавой супрацьтанкавай батарэі. Камандзір 2-га ўзвода малодшы лейтэнант Смалінцаў, замяніўшы цяжкапараненага наводчыка, прамой наводкай знішчыў два танкі, камандзір узвода лейтэнант Калеменскі, стаўшы каля першай гарматы, і наводчык 2-й гарматы Пятроў трыма стрэламі ва ўпор расстралялі тры танкі. Натыкнуўшыся тут на выключную стойкасць нашых воінаў, праціўнік пайшоў сваімі танкамі ў абход вышыні, якая ляжала перад сцяной лесу, што ахоўваў сабою Маркаўшчыну. Але і тут яго танкі наскочылі на палкавую батарэю 76-міліметровых гармат. Адзін варожы танк, не зніжаючы хуткасці, ірвануўся быў на гармату наводчыка Папова, але тут жа закруціўся і задыміў ад снарада гэтага бясстрашнага артылерыста. I ўсё ж, нягледзячы на гераічнае супраціўленне гэтых двух батальёнаў і палкавой артылерыі, танкі I мотапяхота праціуніка прарваліся і захапілі населены пункт Маркаўшчыну і такім чынам адрэзалі батальёны капітанаў Старкова і Бабія ад камандавання і штаба палка. Як ні стараўся палкоўнік Бушуеў наладзіць сувязь з гэтымі батальёнамі і дапамагчы ў адзінаборстве з ворагам, але ўсё было дарэмна. Гэты бясстрашны камандзір нарэшце сам сеў у лёгкі танк і на вялікай хуткасці памчаўся туды, дзе грымеў жорсткі бой, каб там самому ў такі небяспечны момант кіраваць боем сваіх батальёнаў. Але не суджана было гэтаму адбыцца! Як толькі танк па дарозе на Маркаўшчыну выскачыў з лесу, гітлераўцы адкрылі па ім моцны артылерыйскі агонь. Адзін снарад пратараніў яго тонкую бартавую браню і разарваўся. Асколкамі цяжка параніла палкоўніка I. В. Бушуева. Паранены і аглушаны ўзрывам, вадзіцель знайшоў у сабе сілы, павярнуў танк і памчаў на КП палка. I. В. Бушуеў, знаходзячыся ў цяжкім стане, непакоіўся за полк, прасіў пакінуць яго на КП і нават парываўся кіраваць боем. Але яго яшчэ нядаўна вясёлыя вочы з кожнай хвілінай гаслі, а праз некаторы час ён страціў прытомнасць. Апоўначы гэты мужны чалавек, любімец усяго палка, памёр.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі