МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
Гітлераўцы спрабавалі выкарыстаць паўзу, некалькі разоў арганізоўвалі атакі то на адным, то на друп'м участку 2-га стралковага корпуса, але кожны раз іх атакі разбіваліся аб стойкасць пяхоты. Што датычыць нямецкіх танкаў, то яны, напалоханыя смертаноснымі дзеяннямі «бутэлечнікаў», на гэты раз амаль не прымалі ўдзелу ў атаках. Неўзабаве артылерыі былі дастаўлены снарады, наступление нашых войск аднавілася. Больш паспяхова яно развівалася на участках 331-га і 355-га стрелковых палкоў. Імклівы ўдар гэтых палкоў адкінуў праціўніка, і гітлераўцы пабеглі, кідаючы баявую тэхніку, параненых і забітых. Наколькі моцным, імклівым было наступление, паказваюць дзеянні стралковай роты 335-га палка пад камандаваннем малодшага лейтэнанта М. В. Катоўскага, якая ў першым жа баі за Паперню знішчыла больш двух дзесяткаў гітлераўцаў і захапіла пяць аўтамашын, 12 матацыклаў і некалькі веласіпедаў. Яшчэ больш значных вынікаў дабіўся 331-ы стралковы полк, батальёны якога дружнай ата-кай хутка расправіліся з перадавымі падраздзяленнямі ворага і таксама энергічна рушылі наперад ў напрамку Казіміраўкі. Там у лесе яны акружылі частку сіл 25-га танкавага палка 7-й танкавай дывізіі, якой камандаваў барон фон Штумпф. Завязаўся моцны бой. Як ні супраціўляліся гітлераўцы, іх сілы і штаб 25-га танкавага палка былі разгромлены, камандзір гэтага палка палкоўнік Ротэнберг забіты. Захоплены аператыўныя дакументы, у тым ліку і асабісты партфель Ротэнберга. Нашы войскі прасунуліся на 10—14 кіламетраў і авалодалі вёскай Вячай і хутарам Каліннікам. Але да гэтага часу тыя калоны мотапяхоты і танкаў праціўніка, што напярэдадні былі заўважаны авіяцыяй на дарозе Маладзечна—Радашковічы, ужо ўваходзілі ў Маславічы і Беларучча, і хутка, разгарнуўшы ля Маславіч полк мотапяхоты і танкі, гітлераўцы павялі наступление, але адкаціліся назад, не вытрымаўшы імклівай контратакі чырвонаармейцаў. Асабліва храбра ў гэтым баі і нечакана для ворага праявілі сябе байцы супрацьтанкавай артылерыі палка і дывізіі. Так, узвод саракапятак старшага сержанта А. В. Адышкіна з прамой наводкі чатырма стрэламі падпаліў чатыры танкі. Менш паспяхова ішло наступление на правым флангу корпуса, у напрамку Астрашыцкага Гарадка. Тут 603-І стралковы полк, падтрыманы 628-м лёгкаартылерыйскім палком к 19 гадзінам прабіўся толькі на паўднёва-ўсходнюю ўскраіну Астрашыцкага Гарадка і завязаў вулічны бой. Яго 3-і батальён, наступаючы справа, спыніўся І, разгарнуўшыся фронтам на паўднёвы ўсход, пачаў рыхтавацца да абароны, таму што з боку Прылепаў і Лядаў паказаліся нямецкія танкі і мотапяхота. У гэты час камандзір 85-га стралковага палка падпалкоўнік Якімовіч, выкарыстаўшы паспяховае наступление 331-га стралковага палка, накіраваў свае 2-гі і 3-ці батальёны проста на вёску Мачаны і к 19 гадзінам пачаў рашучую атаку за яе паўднёвую ўскраіну. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 http://melkeokna.pro пластиковые окна melke. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |