Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"


Разведкаю было ўстаноўлена, што вораг пакінуў перад пярэднім краем нашых войск невялікія прыкрыцці, а асноўныя сілы адвёў пад Астрашыцкі Гарадок. Лётчыкі 42-й авіядывізіі выявілі, што да Беларучча і Маславіч накіроў-ваюцца калоны механізаваных войск з танкамі, кожная даўжынёю каля пяці кіламетраў. «Гэтыя даныя,— успамінае былы камандзір дывізіі генерал-лейтэнант у адстаўцы I. Н. Русіянаў,— прывялі нас з камісарам 1 да вываду, што вораг рыхтуе новы ўдар, які можа адбыцца раніцою. А ноч вораг выкарыстае для таго, каб прывесці ў парадак свае часці, пашматаныя ў баі. У нас склалася цвёрдае рашэнне — трэба апярэдзіць праціўніка, знянацку нанесці яму ўдар сіламі дывізіі. Але што рабіць — няма артыле-рыі, а без яе пра ўдар няма чаго і думаць. Аднак ужо да гадзіны ночы 27 чэрвеня становішча змянілася. Да мяне зайшоў начальнік артылерыі дывізіі палкоўнік Філіпаў і далажыў, што ўся палкавая і асноўная маса дывізійнай артылерыі прыбыла ў маё распараджэнне. А 2-і дывізіён 46-га гаўбічнага палка прыбудзе гадзінам к дзесяці раніцы».
У 3 гадзіны ночы 27 чэрвеня камандзір 2-га стралковага корпуса генерал Ермакоў аддаў загад аб наступленні, дзе асноўны ўдар наносіла 100-я стралковая дывізія.
Баявы парадак дывізіі генерал Русіянаў пастроіў у адзін эшалон. На кірунак галоўнага ўдару быў назначаны 331-ы стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка I. В. Бушуева. Гэты полк раней не ўдзельнічаў у баях.
Часу для падрыхтоўкі часцей было вельмі мала, і, каб не выклікаць камандзіраў перадавых палкоў для пастаноўкі задач на КП дывізіі, генерал Русіянаў накіраваў да палкоўнікаў Шварава і Якімовіча начальніка штаба палкоўніка Груздзева і палкавога камісара Яўсеева. Задачу на наступление 331-му стралковаму палку паставіў асабіста генерал Русіянаў, паколькі НП палкоўніка Бушуева знаходзіўся недалёка ад НП камдыва.
У 5 гадзін раніцы, пасля кароткай артылерыйскай падрыхтоўкі, 100-я стралковая дывізія сумесна с 603-м стралковым палком перайшла ў наступление.
Воіны, поўныя нянавісці да ворага, з вераю ў свае сілы, дружна падняліся, і па трыццацікіламетроваму фронту ад Сёмкава Гарадка да Батурынкі раскаціста загрымела «ўра!». Афіцэры, палітработнікі і камуністы ішлі наперадзе. «За Радзіму!», «За наш народ!», «За родны Мінск!», «Наперад, таварышы!» — чуліся іх заклікі. I наша доблесная пяхота, якую цяпер моцна падтрымлівала артылерыя, дзёрзкімі атакамі скрышыла варожыя атрады прыкрыцця, знішчала іх і хутка захапіла Ашмяны, Раманькі, Бараўцы, уварвалася на паўднёвую ўскраіну Паперні, падышла ўпрытык да Астрашыцкага Гарадка і завязала бой за Ворнава. Але далей прасунуцца не змагла, бо вораг на ўсіх гэтых кірунках высунуў танкі і моцныя атрады пяхоты на бронетранспарцёрах. Падавіць гэтыя атрады не было чым: не хапала снарадаў.
Наступление нашых войск спынілася.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Купить туристические GPS-навигаторы Гармин с картой Приморского края во Владивостоке


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі