Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"


Пасля поўдня 26 чэрвеня гітлераўцы перайшлі ў наступление, наносячы ўдар з раёна Ворнава і Астрашыцкага Гарадка ў кірунку Скураты, Курган, сіламі не менш батальёна матарызаванай пяхоты і авіяцыйнага дэсанта І батальёна танкаў.
Трэба сабе ўявіць маральны стан нашых воінаў пярэдяяга краю; на іх ішлі варожыя танкі, а яны, нібы прыкаваныя да сваіх акопаў, не краталіся з месца. Гэта быў найвышэйшы экзамен баявога салдацкага духу нашага савецкага воіна.І на здзіўленне наступаючых, якія не ведалі, што тут няма артылерыі, фронт рускіх маўчаў, наводзячы на іх страх.
Асноўная маса танкаў і пяхоты рынулася супраць 85-га стралковага палка.
«Назіраючы, як танкі праціўніка паўзлі да пярэдняга краю,— успамінае былы камандзір 85-га стралковага палка палкоўнік запасу М. В. Якімовіч,— я думаў над тым, як стануць паводзіць сябе байцы, якія першы раз сустрэліся ў баі з танкамі. Пакуль танкі былі на адносна вялікай адлегласці ад пярэдняга краю, над абаронай стаяла цішыня: ніводнага стрэлу ні з таго, ні з другога боку. Гул танкаў чуваць усё ясней. Я перабіраў у памяці ўражанні сённяшняга дня, успамінаў размовы з байцамі і камандзірамі, а таксама іх твары... Вось перада мной жывы вобраз сержанта Васіля Сазонава з батальёна капітана Ф. В. Каўрыжкі. «Гэты воін, пераймаючы прыклад свайго бясстрашнага камандзіра капітана Каўрыжкі, першы ў батальёне падпаліў варожы танк, які «ўцюжыў» яго акоп.
Не сустрэўшы на сваім шляху артылерыйскага агню, танкі ўсё ж прарвалі абарону палка і пачалі «ўцюжыць» акопы пяхоты 3-га батальёна. Але шмат якія з іх, прамінуўшы той ці іншы акоп, тут жа гінулі ад бутэлек з бензінам. Усе афіцэры батальёна сваімі адважнымі дзеяннямі паднімалі падначаленых на гераічную барацьбу з танкамі. Капітан Каўрыжка быў у акопе разам са сваім, такім жа адважным, як і ён сам, тэлефаністам. Яны больш за ўсіх падпалілі такім спосабам варожых танкаў. Як толькі прапусцілі праз свой акоп першы танк, Каўрыжка бясстрашна выпрастаўся ва ўвесь рост і кінуў сваю шкляную «гранату».
«Гарыць!» — усхвалявана крыкнуў ён.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі