МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
I ён, не трацячы ніводнай хвіліны, арганізаваў збор бутэлек і шкляных салдацкіх баклажак. I сам тут жа, на камандным пункце, пачаў вучыць усіх афіцэраў і палітработнікаў штаба і ўпраўлення дывізіі, як знішчаць гэтымі бутэлькамі танкі праціўніка. Кемлівыя гаспадарнікі хутка сабралі з усіх капцёрак і складаў шкляныя баклажкі і разам з бензінам даставілі іх у роты. Але гэтых баклажак аказалася мала. I генерал Русіянаў загадаў памочніку начальніка штаба дывізіі па тыле капітану А. К. Растоўцаву паехаць у Мінск і ўзяць на шклозаводзе бутэлькі. На другі дзень на камандны пункт дывізіі капітан Растоўцаў даставіў першую партыю бутэлек з бензінам, якія былі зараз жа накіраваны ў стралковыя палкі. I цяпер на дне кожнага акопчыка стаялі ў кутку або ў паглыбленні каштоўныя бутэлькі. Гэты прыём барацьбы з танкамі ворага скарыстала і 161-я стралковая дывізія. Пад покрывам ночы з 25 на 26 чэрвеня палкі 100-й і 161-й стралковых дывізій выйшлі ў свае раёны абароны і пачалі капаць акопы. Каб хутчэй прасунуцца да Мінска, нямецка-фашысцкае камандаванне ў ноч на 26 чэрвеня высадзіла ў розных месцах у раёне Астрашыцкага Гарадка парашутыстаў-дыверсантаў і правакатараў, а на світанні на поўнач ад Астрашыцкага Гарадка — парашутны дэсант, які захапіў поле, прыгоднае для пасадкі. Затым з інтэрвалам у 10—15 хвілін на гэтай пляцоўцы пачалася высадка пяхоты, цяжкай зброі аж да лёгкіх танкаў. I адразу ж фашысцкая разведка рушыла па дарогах на Ворнава, Астрашыцкі Гарадок: І Мачаны. Першым з гэтай разведкай сустрэўся бранявік сержанта Бяляева. Яша Бяляеў хоць і малады, але бывалы салдат. Добра замаскіраваўшы сваю машыну на паўночна-ўсходняй ускраіне Астрашыцкага Гарадка, ён пільна ўглядаўся ў той бок, адкуль чулася гудзенне і рокат чужых самалётаў. I вось з першымі праменнямі сонца па дарозе з Лагойска з'явіўся матацыкл з двума фашыстамі. Адзін з іх сядзеў у калясцы, з якой тырчаў кулямёт. Услед за гэтым матацыклам ішоў другі, а там — і трэцІ. Яша не разгубіўся: галаўны матацыкл збіў адразу ж кароткай чаргой, з другім пакончыў на развароце, трэці дагнаў доўгай чаргой на павароце дарогі. Але да гэтага павароту за прыдарожнымі кустамі, над іх зялёнымі верхавінамі, плыла вежа цёмнашэрага танка. Яша хутка павярнуў бранявік у лес, схаваў яго ў гушчары, а сам узяў дзве бутэлькі з бензінам, пабег да шашы і там залёг у кустах. Танк, убзчыўшы мёртвых матацыклістаў, цяпер ужо не імчаўся, а поўз, «азіраючыся» па баках. Яша спакойна прапусціў міма сябе гэта цёмнашэрае страшыдла, затым чыркнуў запалку, падпаліў паклю бутэлек і кінуў адну за другой на танк. Карма танка адразу ж загарэлася. А калі Яша на сваім браневіку выскачыў на шашу, то там ужо чорным султанам цягнуўся ад танка ў неба дым, потым пачуўся выбух.. У гэты час паказаліся грузавікі з мотапяхотай. Яша імгненна разгарнуў вежу, прыцэліўся і доўгай чаргой кулямёта скасіў усіх, хто сядзеў у кузаве першай машыны. Астатнія машыны адразу ж зніклі з дарогі. Яша, скарыстаўшы замяшанне ворага, на вялікай хуткасці памчаўся да свайго камандзіра. Дзякуючы подзвігу сержанта Я. Д. Бяляева войскі 100-й стралковай дывізіі і яе суседзі былі своечасова папярэджаны аб нападзе праціўніка. Пасля гэтага гітлераўцы адчулі, што тут ёсць савецкія войскі, і не асмеліліся адразу наступаць, а пачалі збіраць свае сілы ў раёнах Ворнава, Астрашыцкага Гарадка і Паперні. Сержант Я. Д. Бяляеў гераічна загінуў 6 ліпеня 1941 года ў баі ў раёне Гібайлавічы — Сомры. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 жніўня 1941 года яму прысвоена звание Героя Савецкага Саюза. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |