МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
Такая ж няўдача напаткала і 603-і стралковы полк. Пад канец сутак праціўнік абышоў правы фланг 161-й стралковай дывізіі, выйшаў на аўтамагістраль і заняў вёску Слабаду. Генерал Ермакоў у поўнач прыняў было рашэнне на досвітку 28 чэрвеня сіламі 161й стралковай дывізіі выбіць гітлераўцаў з Слабады, але праз тры гадзі-ны гэтае рашэнне адмяніў і аддаў загад адводзіць войскі корпуса ў паўднёва-ўсходнім напрамку за раку Волма ў сувязі з тым, што 44-ы корпус, які змагаўся на захад ад Мінска, каб пазбегнуць акружэння, пачаў адыходзіць у паўднёва-ўсходнім напрамку — у напрамку Чэрвеня і Пухавіч, таму што 2-я танкавая трупа Гудэрыяна ўжо выйшла на раку Пціч, і яе 10-я танкавая дывізія заняла Самахвалавічы і рушыла на Апчак, на злучэнне з 7-й танкавай дывізіяй, імкнучыся разам з ёю замкнуць кола акружэння. Каб здзейсніць гэты план, гітлераўцы, як толькі з-за гарызонта паказалася сонца, па ўсяму фронту 2-га стралковага корпуса перайшлі ў наступление. Асабліва моцныя атакі яны павялі на 603-і і 85-ы стралковыя палкі ў надзеі, што тут прарвуцца ў тыл корпуса, не дадуць яго войскам арганізавана адысці за аўтамагістраль і ў гэты ж дзень іх акружаць і знішчаць. I на пярэднім краі гэтых палкоў разгарэўся жорсткі бой. Ад артылерыйска-мінамётнага агню і бамбёжкі з пав |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |