МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
Гітлераўцы, атрымаўшы адпор пад Маславічамі, з ра-ёна Сёмкава Гарадка пачалі наступление на пазіцыі 30-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі. Полк не вытрымаў гэтага націску і к 21 гадзіне адышоў на лінію Мікалаеўка—Карасі. Цяпер перад 355-м стралковым палком стварылася пагроза выхаду праціўніка ў тыл. I генерал Русіянаў, які ўважліва сачыў за боем сваіх часцей, вырашыў папярэдзіць гэтую пагрозу і загадаў палкоўніку Швараву адвесці свой полк на рубеж Паперня—Ашмянцы—Карасі, дзе на захад ад Карасёў ужо займаў абарону батальён 542-га стралковага палка 161-й стралковай дывізіі, Палкоўнік Швараў, адбіваючы атакі праціўніка, к 23.30 амаль без страт адвёў свой полк на указаны камандзірам дывізіі рубеж. I тут зноў з новай сілай разгарэўся бой. Небяспечная абстаноўка склалася на фронце 85-га стралковага палка. Праціўнік ірваўся на Бараўцы на злучэнне з тымі войскамі, што наступалі на Паперню і Карасі, з мэтай акружыць і знішчыць полк, а затым усімі сіламі рушыць на Мінск з усходу. Але воіны на чале з мужным сваім камандзірам падпалкоўнікам М. В. Якімовічам адбівалі ўсе атакі нямецка-фашысцкіх захолнікаў, часта ўступаючы ў адзінаборства з танкамі і знішчаючы іх смертаноснымі бутэлькамі з гаручай вадкасцю. I зноў на ўсім участку абароны гэтага палка запалалі і задымілі нямецкія браніраваныя страшыдлы. У тэты вечар, падбіўшы два танкі ворага, паў смерцю храбрых слаўны і смелы воін — піянер знішчэння варожых танкаў бутэлькамі з бензінам сержант Сазонаў. Усё ж гітлераўцам удалося пацясніць наш полк на яго ранейшы рубеж Чарцяж—Узбор'е. Значна горш было на правым флангу 161-й стралковай дывізіі. Тут праціўнік, абышоўшы яе правы фланг, згрупаваў у раёне Прылепы— Ляды моцны атрад да палка пяхоты І не менш батальёна танкаў і гэтымі сіламі атакаваў фланг 603-га стралковага палка і адсек ад яго тыя батальёны, што вялі бой за Селішча І за ўсходнюю ўскраіну Астрашыцкага Гарадка. Камандзір палка ўвесь вечар і ноч стараўся дапамагчы акружаным батальёнам, але з гэтага нічога не атрымалася; накіраваныя да іх афіцэры і атрады альбо гінулі, альбо вярталіся назад. Нарэшце бліжэй да паўночы па ўсяму фронту 161-й і 100-й стрелковых дывізій навісла поўная цішыня. Толькі з боку Казіміраўкі і Селішча даносілася частая трасканіна кулямётаў, рэдкае вухканне разрываў ды сполахі ракет. Там, не шкадуючы свайго жыцця, змагаліся акружаныя ворагам батальёны 331-га і 603-га стралковых палкоў. Генерал Русіянаў і палкавы камісар Філяшкін не раз выходзілі са свайго НП і ўслухоўваліся ў гэтыя страшныя гукі далёкага бою. Апоўначы генерал Русіянаў накіраваўся проста на НП падпалкоўніка Якімовіча і там арганізаваў наступление, каб прарваць акружэнне падраздзяленняў 331-га стралковага палка. Для гэтага, у дадатак да той артылерыі, якую меў 85-ы стралковы полк, быў высунуты на прамую наводку ўвесь 34-ы артылерыйскі полк. Разгарэўся начны бой. Бараўцы і Чарцяж зноў запалалі яркім полымем. На вузкім участку фронту наша стомленая пяхота паднялася і пайшла напралом. Але вораг аказаўся мацнейшым, і наступление 85-га стралковага палка захлынулася. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 Описание пластиковые окна цены акции скидки на нашем сайте. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |