Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"

Выконваючы жудасны план маланкавай вайны, браніраваныя полчышчы танкавых труп Гота і Гудэрыяна прарваліся ля Сувалак і Брэста, з кожным днём усё глыбей угрызаліся ў нашу шматпакутную Беларусь, маючы намер на пяты дзвнь вайны ўварвацца ў Мінск і гэтым самым адрэзаць і знішчыць савецкія войскі трох прыгранічных армій.
23 чэрвеня 1941 года авіяцыя ворага наляцела на Мінск, і горад запалаў, а на чацвёрты дзень вайны ён ужо ляжаў у руінах.
Савецкія войскі, якія павінны былі абараняць подступы да нашага горада, у поўнай баявой сабранасці, з вялікім душэўным хваляваннем за лёс Радзімы спешна адмабілізоўваліся і выходзілі на зыходныя рубяжы для абароны Мінска.
Першай разгарнулася і заняла баявое становішча 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем старога і вопытнага воіна генерал-маёра I. Н. Русіянава, палкавога камісара К. I. Філяшкіна і начальніка штаба палкоўніка П. I. Груздзева.
У 6 гадзін 22 чэрвеня дывізія была ўзнята па трывозе, а ў дзевяць раніцы гэтага ж дня яе часці пакінулі казармы і выйшлі ў раёны згрупавання.
Большасці воінаў тады не верылася, што ідзе вайна. Многія думалі, што гэта правакацыя. I толькі ўрадавае паведамленне, перададзенае па радыё ў 12 гадзін, развеяла сумненні.
Адразу ж пасля гэтага паведамлення ў часцях дывізіі быў зачытан баявы загад, які заклікаў воінаў дывізіі граміць фашысцкага звера.
У ноч на 25 чэрвеня палкі 100-й дывізіі выступілі для заняцця абароны вакол Мінска.
На поўнач ад Мінска, па рубяжы Зацень, Цнянка і Цна, Валяр'янава, Жукаў Луг, заняў абарону 331-ы стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка I. В. Бушуева. 3 захаду Мінск прыкрываў 355-ы стралковы полк на чале са старым воінам грамадзянскай вайны кавалерам ордэна Чырвонага Сцяга палкоўнікам Н. А. Шваравым.
На паўднёвы ўсход ад Мінска расцягнуўся па паўночнаму берагу Свіслачы 85-ы стралковы полк пад камандай падпалкоўніка М. В. Якімовіча.
У гэты час камандаванне Заходняга фронту на чале з генералам арміі Д. Г. Паўлавым на прыкрыццё Мінскага напрамку падцягнула з захаду дывізіі 44-га стралковага корпуса (камандзір корпуса камдыў В. А. Юшкевіч), з раёна Смаленска — 64-ю стралковую дывізію (камандзір палкоўнік С. I. Іоўлеў) і ёю прыкрыла паўночна-заходнія подступы да Мінска.
Баранавіцкі напрамак прыкрыла 108-я стралковая дывізія, якая прыбыла з раёна Сычэўка—Вязьма. К канцу дня 25 чэрвеня ў Калодзішчы прыбыла паходным маршам з лагераў 161-я стралковая дывізія пад камандаваннем палкоўніка А. I. Міхайлава.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11

http://pgn.su/ прокладки СНП по ОСТ 26.260.454: спирально навитая прокладка тип а СНП.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі