МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Кузьма Чорны "Мінск"
змрочнасць шматлікіх момантаў з нашай гісторыі ўстае перад намі як жывая, калі мы думаем аб 1919 годзе. Польскага пана нічому не навучыла нацыянальная гісторыя Польшчы. Яго не навучыла нічому і Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі. Ён, як і яго сярэдневяковы продак, быў і ёсць у вачах нашага народа вобразам бессаромнага злодзея, жудаснага ката і крывавага забойцы. У часе акупацыі ў Мінск прыязджаў пан Пілсудскі. Гэтым актам Польшча хацела быццам маральна ўзаконіць сваё імкненне ажыццявіць падуладнасць Беларусі польшчызне. Беларуская контррэвалюцыя ў асобе Беларускай цэнтральнай рады ўрачыста вітала Пілсудскага ў Мінскім тэатры і называла яго сваім бацькам. Беларускі народ адказаў на гэта партызанскім паўстаннем супроць палякаў. Якраз у той самы час ствараліся атрады і мінскіх партызан. 11 ліпеня 1920 года Чырвоная Армія з боем увайшла ў Мінск. Масквічы і разанцы, паволжцы і падняпроўцы — чырвонаармейцы, салдаты Вялікай рэвалюцыі — адваявалі Мінск і разам з атрадамі беларускіх партызан пагналі ворага далей. Разбураны і спалены палякамі, у многіх сваіх мясцінах больш падобны да руін, чым да жывога горада, Мінск пачаў новую эпоху ў сваёй шматвяковай гісторыі. Беларускі народ увайшоў у вялікую братнюю сям'ю савецкіх народаў, і Мінск стаў яго сталіцай... Дзевяціпавярховы ўрадавы палац, пабудаваны яшчэ год чатыры таму назад, стаў цэнтральным месцам сталіцы. Тут сканцэнтраваны вышэйшыя рэспубліканскія ўстановы. Пачынаючы з дзевяці гадзін раніцы і да чатырох дня ў гэтым квартале Савецкай вуліцы не спыняецца кіпучы рух. Бесперапынна пад'язджаюць і ад'язджаюць легкавыя машыны, паток дзелавых людзей плызе да пад'езда палаца. Бронзавы манумент Леніна ўзнімаецца перад палацам на вышыню трох паверхаў. У гэтым месцы пачынае вызначаць будучыя свае абрысы Ленінскі пляц. Дом урада займае амаль што квартал. Ленінскі пляц будзе яго абкружваць. Пляц пачынаецца ад Заходняга моста і даходзіць да Універсітэцкага гарадка, пабудаванага раней за Дом урада. Ад гэтага месца і да тэатральнага сквера — пяць кварталаў Савецкай вуліцы з цямна да цямна запоўнены патокам людзей. Натоўпы ўліваюцца ў вызваленую ад транспартнага руху Ленінскую вуліцу і займаюць усю яе шырыню. Тут сканцэнтраваны буйны магазінны гандаль. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |