МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Кузьма Чорны "Мінск"
3 таго часу дагэтуль не згладзіўся ў памяці мінчан курлоўскі расстрэл народнай дэманстрацыі. Вестка аб царскім маніфесце была атрымана 28 кастрычніка. Народ сабраўся каля Віленскага вакзала. Пачаўся рэвалюцыйны мітынг. Губернатар Курлоў, напалоханы рэвалюцыяй, даў загад разагнаць мітынг стрэламі ў натоўп. Салдаты пачалі страляць з розных бакоў і стралялі хвілін дзесяць. Увесь час чулася афіцэрская каманда... На Савецкай вуліцы ў Мінску ёсць драўляны дом, ператвораны цяпер у музей, дзе ў 1898 годзе адбываўся I з'езд РСДРП. У часе імперыялістычнай вайны Мінск быў прыфрантавым горадам. Пад канец вайны тут стаялі кіраўнічыя ўстановы Заходняга фронту. Скапленне салдацкіх мае, бежанскія абозы, абозы вайсковыя, артылерыя, земскія саюзы зрабілі горад цесным. Ён разбураўся і стаў запушчаным. На вуліцах і пляцах натоўпы бежанцаў і салдат раскладвалі вогнішчы, пры агні на саломе і пяску ляжал! хворыя дзеці, на вуліцах ляжалі хворыя і паміралі. Тагачасны Мінск быў горадам, у якім да жудасці згусціўся накіп народнага гора. Дзесяткі тысяч людзей, выгнаных вайной у беспрытульнасць, збіраліся тут. На рагу Кіраўскай і Валадарскай вуліц ёсць вялікі трохпавярховы дом, які доўгі час пасля вайны меў неафіцыйную назву дома смерці. Там адзін час быў цэнтральны бежанскі камітэт. Там жа мелі свой часовы прыпынак бежанцы, найбольш няшчасныя і хворыя. У калідорах, пакоях і залах гэтага дома, у кутках, на падлозе тыфозныя людзі паміралі дзесяткамі і сотнямі ў дзень. Народ, ідучы за сваёй вялікай ленінскай партыяй, устанавіў на сваёй савецкай зямлі спакойную радасць працы і творчасці. I, памятаючы свае пакуты ад навязанай яму вайны, народ цалкам паўстане супроць усялякай спробы таптаць яго зямлю ботамі чужаземнага салдата. У моры народнага няшчасця не патухала і разгаралася іскра рэвалюцыі. Рэвалюцыйныя камітэты і арганізацыі салдат Заходняга фронту спрыялі таму, што Мінск стаў у рад самых рэвалюцыйных гарадоў эпохі вайны і рэвалюцыі. Сярод салдат Заходняга фронту вёў рэвалюцыйную работу Міхаіл Васільевіч Фрунзе. Першым старшынёй Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў быў Міхаіл Васільевіч. Ён жа быў членам Мінскага гарадскога Савета і членам франтавога камітэта армій Заходняга фронту. У часе карнілаўшчыны Міхаіл Васільевіч быў начальнікам штаба рэвалюцыйных войск Мінскага раёна. I, нарэшце, наш гонар за сталіцу нашай рэспублікі ўзнімаецца яшчэ больш, калі мы ўспамінаем, што на пасяджэннях Цэнтральнага Камітэта нашай партыі напярэдадні 1917 года Мінск успамінаецца як актыўны рэвалюцыйны горад, які патрабуе паўстання. Вось словы Леніна: «Абласны з'езд і прапанову з Мінска трэба скарыстаць для пачатку рашучых дзеянняў». У 1918 годзе Мінск перажыў нямецкую акупацыю, а ў 1919 годзе — акупацыю польскую. На руінах пакутнай мінуўшчьіньі беларускага народа панская Польшча старалася ўваскрэсіць былое сваё над ім панаванне. Можа змрочныя стагоддзі з глыбіні гісторыі беларускага народа і не паўставалі б у такіх жывых вобразах перад нашымі вачыма, калі б не польская акупацыя. Але сярэдневяковая 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |