Кузьма Чорны "Мінск"


Пры Екацярыне II Мінск, як і ўся Беларусь, быў далучаны да Расіі. Мінск стаў губернскім горадам у складзе рускай імперыі. У 1812 годзе Мінск быў заняты французскім войскам. За часы напалеонаўскага паходу ў Расію ў Мінску было забіта і загінула без вестак каля 35 ООО чалавек.
Усталёўвалася ў Беларусі эпоха рускага самадзяржаўя.
Праваслаўная царква стала сімвалам казеннага прыгнечання і казарменнага рэжыму. Губернатар і архірэй, паліцыя і кансісторыя пачалі вызначаць вонкавы выгляд горада.
У XIX стагоддзі каля Мінска ўзнікаюць суконныя фабрыкі Скірмунта і Слатвінскага і Лагойская баваўнянагкацкая фабрыка графа Тышкевіча. У Мікску ўзнікаюць 'іыгуналіцейныя, абутковыя і гарбарныя заводы. Пачынае иырастаць пралетарыят. У другой палове дзевятнаццагага стагоддзя праз Мінск прайшлі і ў ім перакрыжаваліся Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская чыгункі. Яны як быццам бы замянілі сабой старадаўнія мінскія гандлёвыя шляхі. Мінск стаў буйной станцыяй на дарогах паміж усходам, захадам і поўднем.
У кіпучую таўкатню і гармідар г.арадскіх кварталаў у святочныя і кірмашныя дні ўрываліся гукі старэчага хору пад акампанемент лір. Грымела па горадзе губернатарская карэта: «ангел Минской церкви» архірэй праязджаў на сваім чацверыку. Гулі гудкі мінскіх заводаў, праходзілі з працы і на працу рабочыя. Правінцыяльная вандроўная трупа давала ўвечары спектакль, выходзілі газеты губернскага маштабу. Рог Саборнага пляца і Губернатарскай вуліцы сапраўды ўпрыгожваў стыльны і цікавы пяціпавярховы будынак гасцініцы «Еўропа»...
Быў жа і прасталюдзін, чалавек бедны і працавіты, які ў лыку, зрэб'і і шарачку прыходзіў у Мінск з вёсак. На мінскім рынку ён прадаваў свой няшчасны бядняцкі набытак. Тут жа ён шукаў абыякой работы. Такі ж самы чалавек раніцой спяшаўся на завод ці фабрыку. Ён марыў аб заработку і аб зямлі, ён ненавідзеў губернатарскую карэту і панскі фаэтон. 3 самых старадаўніх часоў—і з эпохі панавання над ім польскага панства, і з эпохі ўціску яго Расійскай імперыяй — ён ствараў сваю творчасць: у песнях і казках ён выяўляў філасофскую глыбіню сваёй трагічнай і, разам з тым, аптымістычнай душы. У афіцыйны свет ён не мог глядзець як чалавек: яго беларускую мову той, хто меў над ім неабмежаваную ўладу, называў мужычай...
Душа народа поўнілася воляй да вызвалення. У народзе
спрадвеку жыла нянавісць да прыгнятальнікау і нястрымнае імкненне да змагання з імі. Народ ніколі не быў маўклівым нявольнікам, і мы можам з гонарам за сваю беларускую сталіцу сказаць, што Мінск мае багатую мінуўшчыну ў справе агульнанароднага змагання з прыгнётам. Гэтае змаганне ідзе праз паўстанні супроць феадальных замкаў у часы Літоўскага княжаства, праз сялянскія войны супроць польскіх паноў, праз паўстанцаў, якія жывымі закапаны за мінскім астрогам, праз бунты і дэманстрацыі мінскіх цэхаў, праз нянавісць да біскупаў, ксяндзоў і архірэяў. Паяўленне гарбарань і металаапрацоўчых і іншых арцелей, а пасля фабрык і заводаў, узнікненне і пашырэнне ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзя даволі буйных, паводле таго часу і маштабаў горада, майстэрань спрыяла фарміраванню і росту пралетарыяту. Асаблівую рэвалюцыйную актыўнасць мелі чыгуначныя майстэрні ў 1905 годзе. Адгэтуль пачаліся тады агульнагарадскія рабочыя забастоўкі. Студзень, люты, сакавік, красавік і май таго года былі месяцамі мінскіх забастовак.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі