Кузьма Чорны "Мінск"


Блізкасць беларускага народа з рускім мела пачаткі яшчэ ў сівой старадаўшчыне («Полацкая Русь», «Кіеўская Русь»). 3 часоў уніі пачынаецца самая жудасная паласа ў гісторыі беларускага народа — час панавання над ім польскага панства. Польскія магнаты, паны і падпанкі наязджаюць сюды і садзяцца на беларускіх землях. 1 ў гэты ж час Польская дзяржава выдае акты, якімі запрыгоньвае сялян. У Маскоўскай Русі паншчыны як такой яшчэ тады не было. Паншчына там устанавілася пазней. Беларускае сялянства рэзка павярнула свае вочы на Маскву, і самаўладная расправа польскіх паноў з беларускім сялянствам набыла ўжо выразны характер польскай дзяржаўней палітыкі. Варшеве наведняле Беларусь каталіцкім духавенствам. Апалячвенне народа ішло праз форму ебярнення яго ў кетеліцызм. Такім чынам, змаганне за превеслеўную царкву стала формай змегання народе з прыгнятальнікемі.
Чес пеневення ў Белерусі польскага панства быў часем паглыблення элементаў трагізму і суму ў слоўнепесеннай неродней творчесці. Засталіся і дайшлі де нес цыклы народных песень таго часу, слоўны матэрыял якіх і мелодыка прымушаюць страсянуцца кожнага ад глыбіні трагізму.
У гэтыя часы ў Мінску пачаў асталёўвацца каталіцызм. Папісты засноўвалі каталіцкія манастыры (кляштары). Пачынаючы з канца XVI стагоддзя і да 70-х гадоў XVII стагоддзя ў Мінску было пабудавана 11 манастыроў з школам! і езуіцкімі калегіямі. Твар горада набывае адмысловы выгляд.
У XVI стагоддзі ў Мінску пасяліліся татары. Гэта былі палонныя, якія трапілі ў палон у бітве пад Клецкам. Пасяліўшыся ў Мінску, палонныя татары заснавалі з цягам часу цяперашняе татарскае прадмесце Людамант.
У самым пачатку XVI! стагоддзя ў Мінску быў страшэнны голад. Старыя дакументы паказваюць, што на вуліцах валяліся трупы памерлых з голаду людзей. У палавіне XVII стагоддзя на Міншчыне была доўгая сялянская вайна супроць паноў. У навакольных лясах хаваліся сяляне і не прапускалі па дарогах ні аднаго пана, ні яго службоўца. Дакументы гавораць, што сяляне ў Мінскім павеце «паноў разаралі» і «шляхту мучылі». Пасля задушэння паўстання ў Мінску быў суд над злоўленымі сялянамі. За мінскім астрогам, у самым горадзе, іх, згодна судовай пастановы, закапалі жывымі ў зямлю.
У часе войнаў рускага цара Аляксея Міхайлавіча з Польшчай за Украіну Мінск быў узят рускім войскам пад камандай князя Хварасціна і немалы час быў у складзе Маскоўскага царства.
XVI, XVII і XVIII стагоддзі — час развіцця ў Мінску рамесніцкіх цэхаў і бесперапыннага ўмацавання і росту гандлёвай буржуазіі. Узнікаюць цэхі злотнікаў, бляхароў, краўцоў, шаўцоў, кавалёў, шапачнікаў, катляроў, гадзіншчыкаў, мечнікаў, нажоўнікаў...
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі