Кузьма Чорны "Мінск"


Саладоўні і мядоўні, тут жа, за два крокі ад карчмы, выраблялі дабрэнны напітак, які не мог тут доўга трымацца ў запасе. На Свіслачы грукацела не менш чатырох вадзяных млыноў. Рамеснікі сядзелі ў сваіх крамках. Тут кожны вырабляў рэчы паводле свайго рамяства. Бляхары і шапачнікі, шаўцы і злотнікі прадавалі тут жа, на месцы, тое, што выходзіла з пад іх рук. Кірмашны гандаль ішоў уздоўж па Нямізе. На мастах цераз рэкі стаялі мытныя скарбнікі і бралі кірмашную плату з кожнага воза, які ўязджаў у рыначную зону з якім-небудзь таварам. На гэты ж кірмаш з ваколічных сялянскіх паселішчаў прыходзіў палюдзець на грамадзе земляроб — у лыку, анучах і зрэб'і. Ён не вельмі смела расхаджваў па Мінску: тут часта відны былі княжыя службоўцы, дзяржаўцы, феадальныя магнаты і іхнія панкі і падпанкі. Просты чалавек мог кожнага з іх зняважыць нават сваім позіркам, які мог здацца высокаму пану ці высакаватаму падманку непечцівым. А за знявагу такой асобы дзяржаўны закон мог прысудзіць простата чалавека не толькі да розаг, a і да адсячэння рукі («Літоўская метрыка»).
На Замкавай гары стаяў замак на правым беразе Свіслачы. На земляным вале вострымі зубамі ўгору ўзвышаўся тын з дубовых плашак. Некалькі мураваных вежаў узнімалася над тынам. Драўляныя і мураваныя пабудовы былі ўсярэдзіне. Там жа стаяла і царква — адна з першых мінскіх цэркваў.
Ад гэтага замкавага месца, уздоўж па Нямізе, пачала выбудоўвацца ўжо мураваная вуліца. Узнікелі вуліцы з крамамі і яткамі выбудоўваліся гандлёвыя рады. Вуліцы выцягваюцца спачатку на поўдзень, пасля на поўнач і забіраюць у гарадскую рысу дробную рачулку Пярэспу, ад якой да нашых часоў не засталося і следу.
3 некаторага часу, каля мясцовых феадалаў і грашовых магнатау, таксама як і каля чужеземных купцоу, якія тут спыняліся, пачаў круціцца хітры варшаўскі тып. Можна сказаць, што якасцямі сваіх метадаў, паводзін і натуры іэта быў прататып пазнейшага езуіта і яшчэ пазнейшага шпіёна, якога адна суседняя дзяржава ўзяла моду засыпаць да нас. Гэты тып адзяваўся найчасцей у адзенне духоўнай асобы. Спачатку ён шукаў ахвотнікаў да авантур, масля вынюхваў, дзе якому ўплывоваму легкадумцу можна паабяцаць залатыя горы, якіх Варшава не мела. Ён шукаў прыхільнікаў да Варшавы, завязваў сувязі з чужеземцем!.
У 1569 годзе адбылася Люблінская унія, і Мінск уваходзіць у склад Польска-Літоўскай дзяржевы. 3 гэтага чагу горад пачынае напаўняцца місіянерамі-папістамі.
Беларускі народ, звязаны з народам рускім блізкасцю мовы, бытавым укладам, звычаямі і, нарэшце, едзінствам иеравызнання, увесь час не паддаваўся польскаму ўплыву, які палякі стараліся ажыццяўляць тут яшчэ і да Люблінскай уніі. Унію яны рыхтавалі задоўга да гэтага.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі