МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Кузьма Чорны "Мінск"
Дваццаць год таму назад! Пяцьдзесят! Сто! Пяцьсот! Тысяча! 3 імглы вякоў уяўленне выклікае вобразы жыцця народа, гісторыя якога заходзіць у тысячагоднія глыбіні. У самую сівую старадаўшчыну гэта быў драўляны горад. Кожныя год дзесяць—пятнаццаць яго разбуралі міжусобныя войны і палілі пажары. Бярвенчатыя пабудовы то гусціліся на нямігскіх берагах, то выстройваліся доўгім радам па Свіслачы. Цішыня навакольных хваёвых І яловых лясоў парушалася паляўніцкім крыкам узброенага лукам славяніна. Тут жа, на месцы зліцця дзвюх рэк, барадаты земляроб абменьваў самаробнь! зрэбны андарак на вычасаную з разгацістага дрэва саху. Пастукваў на таку цэп, у ганчарнях абпальваліся гаршкі і міскі, звінеў молат на кавадле — майстры выкоўвалі вілы, нарогі, мячы і аправу для шчытоў. 3 двароў чуліся галасы кароў, авечак і коз. Шыракаплечы лясны бортнік таргаваўся з майстрам на дробныя хатнія рэчы, якія ён выменьваў на мёд. Гусцей узнікаюць паселішчы вакол Мінска. На месцы зліцця дзвюх рэк купляюць, прадаюць і мяняюць кожны свае вырабы. Тут больш паяўляецца майстроў і пачынаюцца першыя адзнакі рамесніцтва. Мінск робіцца мацнейшым і сталейшым аселішчам гарадскіх людзей. 3 самых найдаўнейшых часоў у Мінску скрыжоўваліся гандлёвыя шляхі з усходу на захад і з захаду на ўсход. Дзве вялікія дарогі ішлі праз Мінск. Паўночная — праз старадаўні Лагожск (цяпер мястэчка Лагсйск), Барысаў, Оршу, Смаленск — у Маскву; паўднёва-заходняя — праз Слуцак на Валынь і далей да Царграда, а на захад — праз Брэст. Гандлёвыя дарогі спрыялі таму, што горад стаў моцны і багаты. Яшчэ ў трынаццатым стагоддзі пачынае вызначацца гэты бок жыцця горада. У чатырнаццатым стагоддзі гэта нават вызначае твар Мінска. Тут прывозяцца з далёкіх месц дарагія тавары і завязваюцца гандлёвыя сувязі. На мінскім скрыжаванні вялікіх шляхоў адбываюцца дзелавыя спатканні. 3 гарачых гутарак, поўных гандлёвых спраў, сачылася палітыка тагачасных дзяржаў, інтарэсы якіх сутыкаліся ў канфліктах. У першай палове чатырнаццатага стагоддзя Мінск робіцца горадам Літоўскай феадальнай дзяржавы. У канцы таго ж стагоддзя Мінску дадзена магдэбургскае права. Купцы і гандлёвыя абознікі спыняюцца ў карчмах. Людская гамана не змаўкала. Масквіч распытваў валынца, што там у іх чуваць. Валынец адказваў, што «зноў, мусіць, з ляхам узагрудкі схватка будзе». За тым жа доўгім карчомным сталом і сам той варшаўскі шляхціц нетапырваў ганарыстае вуха, шукаючы патрэбных яму палітычных павеваў. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |