Кузьма Чорны "Мінск"

Сёмага лістапада 1937 года ў сталіцу Савецкай Беларусі з'ехаліся лепшыя людзі рэспублікі і пад сцягам дваццацігоддзя Вялікай сацыялістычнай рэвалюцыі сталі шчыльнай сцяной вакол бронзавага манумента генію ўсіх народаў і часоў. Гордыя за сваю краіну, яны бачылі, як перад імі разгортвалася грандыёзная карціна народнай урачыстасці.
Жалезны рух пяхоты, імклівасць кавалерыі, грукат шпарка ідучых гармат і танкаў змяніліся бясконцым патокам дэманстрацыі. Магутнасць і гонар, слава і радасць, мудрасць і весялосць былі матывамі гэтай карціны. I от з самых нетраў людскога мора выплыла калона дзяцей і падросткаў. Пад урачысты гром музыкі дзеці, ідучы, танцавалі. Форма іх квяцістага адзення мела за свой пачатак народныя ўборы, суладдзе колераў было такое гарманічнае, што на ім адпачывала вока, а зіхаценне гэтай квяцістасці клала бляск на запоўнены народам пляц перад урадавым палацам, па якім плыла стодваццацітысячная дэманстрацыя. Танец усёй
калоны быў фонам для сінявокай «прыма-балерыны», якой не было яшчэ і дзесяці год. Агульны танец залежаў ад пластычнага руху гэтай дзяўчынкі, і яна была самым ідэальным увасабленнем дасканаласці, дасціпнасці і грацыі. Ад кожнага руху густыя фалды яе адзення ўзнімаліся і ападалі. На яе плячах ляжала злучэнне колераў арнаментальнай вышыўкі, і таму блузка яе так нагадвала вышытую кашулю беларускай сялянкі, што гэты правобраз паўставаў як жывы. Тут быў прынцып народнага мастацтва, узведзены на вышыню дзяржаўнага размаху.
Дзіця беларускага народа ў дзень дваццацігоддзя вялікай рэвалюцыі выступіла як сімвал прыгажосці абноўленага жыцця. I можа гэтае дзіця было найлепшым увасабленнем народнага імкнення да хараства, з якога партыя Леніна зняла ярмо...
Мы зауважаем жаночы твар, на якім ляжыць пячаць таго, чым поўніцца ў гэтыя хвіліны душа. Вочы жанчыны не сыходзяць з дзяўчынкі. Яна цешыцца з дачкі сваёй ці ўнучкі? і адданае народу сэрца адчувае, што значыць задуменнасць гэтай жанчыны. Гэтая ціхая радасць. Тут глыбокае разумение таго, што значыць для народа партыя, і адсюль пачынаецца мудрая сталасць. Маленства гэтай жанчыны праходзіла можа якраз на гэтым самым месцы, дзе цяпер выступав дзіця народа, як само чалавечае хараство. Тут узнімаецца ўрадавы палац, які мог бы заняць паважнае месца ў любым горадзе сусветнага размаху. Тут, можа, больш як дзе ў беларускай сталіцы, сабраліся адзнакі вялікага савецкага горада. А на самым гэтым месцы, яшчэ за нашу памяць, стаялі спарахнелыя чалавечыя прытулкі, сярод якіх таксама хадзіла па зямлі дзіця народа, але хараство яго было задушана: наша памяць бачыць перад сабой вобраз дзіцяці, плечы якога ціснула сярмяга, а ногі раз'ядалі гнілыя анучы.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Саморезы универсальные оцинкованные www.mir-krepega.ru/cat/samorez-otsinkovannyy/. , Все подробности бумага цветная а4 для принтера здесь.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі