МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Раман Сабаленка "Першы пробны"
А ў той дзень, калі быў надрукаваны ў «Звяздзе» рэпартаж, мяне пазвалі да рэдактаравага тэлефона. Я аж спалохаўся: хто гэта надумаў званіць мне па рэдактаравым тэлефоне. — Добры дзень,— гаварыла трубка. — Дзень добры,— адказваў я. — Ну, як ты сябе адчуваеш, хлопча? — А хто гэта гаворыць? — дапытваўся я. — Гаворыць Чарвякоў. — Хто? Хто? — не верыў я сваім вушам. — Чарвякоў. — Слухаю вас, Алесь Рыгоравіч! — Малайчына. Рэпартаж мне твой спадабаўся. Відаць, добра цябе вучыў Максім Сцяпанавіч. — Дзякую, Алесь Рыгоравіч. Дзядзька Асьмоў глядзеў на мяне з замілаваннем. Зычлівая ўсмешка свяцілася на яго твары. — Так, хлопча, трымай і надалей. Я не памыліўся ў табе. Гэта добра, калі не памыляешся ў людзях. 3 тае пары прайшло не адно дзесяцігоддзе. Наш родны Мінск, прайшоўшы праз буры і навальніцы, вунь як памаладзеў, хоць яму ўжо хутка стукне дзезяцьсот год. 3 кожным днём ён харашэе, мажнее, маладзее. А памяць мая захоўвае да драбніц той першы пробны рэйс. Цяпер ужо няма ні тае вуліцы, па якой ішоў першы наш трамвай, няма і многіх з тых людзей, якія былі пасажырамі першага трамвая. Цяпер вунь які шырокі, як само наша жыццё, Ленінскі праспект. Па ім ходзяць не трамваі, а тралейбусы, легкавыя таксі. Трамвай сышоў з цэнтра на бакавыя вуліцы. Але як толькі саджуся я ў трамвайны вагон, перада мной жыва, нібы гэта было ўчора, паўстае той урачысты асенні вечар. I на сэрцы становіцца добра-добра. Мусіць, ад адчування таго, што і ты быў удзельнікам нечага невыказна значнага. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |