Раман Сабаленка "Першы пробны"


Аднаго разу пасля заняткаў Максім Сцяпанавіч як не сілком зацёг мяне ў свой флігель. На дварэ была такая піліпаўская завіруха, што свету белага не было відаць. Максім Сцяпанавіч зірнуў на маю сялянскую немудрашчую содзеўку і сказаў:
— Як жа ты, хлопча, пойдзеш у такую завіруху? Яшчэ дзе зблудзіш і замерзнеш.
— Не зблуджу,— упэўнена адказаў я.— 3 заплюшчанымі вачыма дарогу знайду. Нават наўпрасткі па цаліку дайду.
— Дык сядзь, хоць перакусі чаго.— Максім Сцяпанавіч гэтак выразна зірнуў на пажылую жанчыну, якая гаспадарыла ў хаце. I тая забегалася ставіць на стол.
Але я ні блізка. Нават не падзякаваўшы, не сказаўшы «бывайце», выскачыў за дзверы ў апраметны завірушны вечар і пацаляваў наўпрасткі поплавам дадому...
Усё гэта мне хацелася расказачь добраму чалавеку, які сядзеў поплеч са мною на заднім сядзенні. Можа яму і прыемна было б паслухаць пра свайго дружбака. Але я сказаў толькі адно:
— Цудоўны чалавек Максім Сцяпанавіч. Я ў яго вучыўся.
— Ну, калі ты ў яго вучыўся, то гэта надзейна. Ты ж
I лядзі, добра напішы пра гэтую падзею. Гэта для нашага Мінска можа нават гістарычная падзея. Ты прабач мяне, што я табе можа і замінаў тут,— устаючы з сядзення, сказаў чалавек.
— Не, не, не перашкодзілі. Наадварот,— хацеў не сказаць, а крыкнуць я. Вельмі ж нечым чалавек гэты прыпаў мне да душы. Але ў мяне перахапіла дых, і я засаромеўся. А ён падсеў ужо да некага другога. Неўзабаве трамвай спыніўся, скончыўся першы пробны рэйс. Людзі пачалі выходзіць з вагонаў.
На вуліцы ўжо да мяне падышоў той хлапец з фотаапаратам і запытаў:
— Адкуль ты знаешся з самім Чарвяковым?
— 3 якім Чарвяковым? — перапытаў я.— Я яго і ў вочы ніколі не бачыў. Хіба толькі на партрэце.
— Як на партрэце? Ты ж з ім сядзеў і гаварыў.
— Хіба то Чарвякоў? — перапытаў я.
— Ну, а хто ж! Канечне, Чарвякоў.
Я аж анямеў ад здзіўлення. Гэта ж трэба: з самім Чарвяковым гаварыў і не ведаў. Mo я чаго і лішняга наплёў. Пашукаў вачыма, куды пайшоў той, з кім я сядзеў. Угледзеў. Мне захацелася яго дагнаць і папрасіць прабачэння, што я гаварыў з ім можа не так як след. Але ногі мае ад раптоўнага здзіўпення быццам прыраслі да зямлі. Гэта ж трэба: старшыня ЦБК гэтакі просты чалавек. Каб хто сказаў, што ён такі, ніколі б не паверыў.
Рэпартаж аб першым пробным рэйсе мінскага трамвая я пісаў з натхненнем, як верш. I загаловак даў паэтычны. Праўда, не свой, а перафразаваны радок з паэмы Паўлюка Труса: «Празвінеў на вуліцах трамвай».
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі