Раман Сабаленка "Першы пробны"


Неяк на схіле лета бацька паслаў мяне да настаўніка. Там ужо было ўсё дамоўлена. Школа-дзевяцігодка тады была на ўскраіне Брагіна, на Пясках, у былой манапольцы. Джэжора жыў пры школе ў флігелі. Я падышоў да флігеля. Трэба было толькі адчыніць дзверы і сказаць у хату «добры дзень». Але у мяне не хапіла рашучасці. 3 паў гадзіны я хадзіў вакол таго флігеля, не адважваючыся пастукаць у дзверы. Нейкі сорам, нейкая боязь апанавалі мяне. Затуліўшыся за вугал, я бачыў, як Джэжора выйшаў з кватэры. Пайшоў у нейкую паветку насупраць і там узяўся сталярнічаць. Гебель аж свістаў у ягоных руках. Мне б сама тады, як ён выйшаў з кватэры, падысці і сказаць яму, хто я такі і чаго прыйшоў. Але ж я кажу: не хапіла смеласці падысці да такога чалавека, і я завярнуўся і наўпрасткі праз Касачоў, цягнучы крок, пайшоў дадому. Бацьку я зманіў, што Джэжоры не застаў дома, што ён некуды паехаў.
На другім тыдні бацька сам мяне завёў.
— Дык будзьце ласкавы, Максім Сцяпанавіч, падвучыце гэтага майго неслуха. А я ўжо вам аддзячу.
Джэжора зірнуў на мяне трошкі прыжмуранымі вачыма, паплюскаў імі і сказаў:
— Дык я ж тры ці чатыры дні таму назад бачыў вашага хлопца пад маімі вокнамі. Чаго ты тут хадзіў пад вокнамі, а ў хату не зайшоў? — спытаў у мяне Максім Сцяпанавіч.
Замест адказу я заліўся чырванню сораму. Значыць, ён мяне бачыў праз акно і, мусіць, здагадаўся, што ў мяне не хапіла смеласці пераступіць парог яго кватэры.
Пасля, як пачаў вучыцца ў Максіма Сцяпанавіча, мы з ім пасябравалі. Суровы і непрыступны з выгляду, ён аказаўся вельмі шчырым і душэўным чалавекам. Калі выпадала так, што дзень нельга было пайсці на заняткі да Джэжоры, я маркоціўся, сумаваў.
3 месяц я пахадзіў на падрыхтоўчыя заняткі, а ўвосень мяне прынялі ў пяты клас школы. Колькі я ні вучыўся ў Брагінскай школе, я заўсёды адчуваў клапатлівае вока настаўніка. Недарма ён мне неяк сказаў:
— Вам, сялянскім дзецям, трэба вучыцца, а не нэпманам. Перад вамі дарогі ўсе адкрываюцца.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі