Раман Сабаленка "Першы пробны"


А чалавек, што прысеў ля мяне, быццам стары знаёмы, зазіраў у мой блакнот, пытаў і перапытваў.
— Бачу, хлопча, ты яшчэ не вельмі дападны журналіст. Саромеешся, як маладзён. Журналіст павінен быць прабіўным, як куля. Журналіст павінен быць такім: калі яго выставяць у дзверы, ён павінен пралезці праз акно. А ты, мабыць, нядаўна з вёскі?
— Вясною прыехаў сюды, у Мінск,— адказаў я.
— Яно і відно, што ты яшчэ не абцёрты. Ды нішто, хлопча, з часам абатрэшся, адшліфуешся. А адкуль сам будзеш? — пытаў чалавек.
— 3 Брагінскага раёна. Можа І не чулі такога?
— 3 самога Брагіна?
— Не, з вёскі каля самага Брагіна.
— Ведаю твой Брагін. Быў там, гасцяваў адзін раз. Добрая мясціна. I людзі там добрыя, мусіць, працавітыя вельмі. Там мой дружбак жыве. Можа ты яго і ведаеш? Ды пэўне што ведаеш. Яго ўсе там ведаюць.
Мне не цярпелася запытаць, каго гэта ў Брагіне ўсе ведаюць, але чалавек бавіўся, нібы хацеў мяне заінтрыгаваць.
— Ведаеш жа, мабыць, Максіма Сцяпанавіча?
— Джэжору? — пацвердзіў я сваім запытаннем, што ведаю настаўніка Брагінскай школы.
— Дык тэта ж мой дружбак даўні. Калісь разам з ім вучыліся. Чалавек ён добры, разумны. Нядаўна да яго і ў госці заехаў. Сяброў нельга цурацца, кім бы ты ні стаў, кім бы ты ні быў.
Мне хацелася сказаць, што сяброў сапраўды нельга выракацца. Мне хацелася расказаць чалавеку, адкуль я ведаю Максіма Сцяпанавіча, і можа нават трохі пахваліцца, паганарыцца гэтым знаёмствам.
...Гэта было ў гады нэпа. У нашай вёсцы сапраўднай школы тады не было. Вясковую дзятву вучыла адна настаўніца Настасся Паўлава. Яе за гэта кармілі па хатах, як пастухоў, плацілі ёй збожжам, і яна адна ў адным пакоі вучыла аж чатыры класы. Якое там было вучэнне! Але ж трохі мы наламаліся чытаць і лічыць. Каторыя на гэтым і загавелі: што больш селяніну трэба — прачытаць і палічыць. Але майму бацьку карцела навучыць мяне хоць бы за якога пісара. Сам ён быў амаль непісьменны. Адно саматугам вывучыу літары і трохі наламауся крамзоліць іх. Ды і то ў вёсцы слыў за грамацея. Мяне бацьку захацелася навучыць не толькі дзеля гонару. Мусіць, у яго была іншая думка — праз вучэнне даць мне ў рукі кавалак хлеба. Тым больш што пасля смерці маёй маці бацька ажаніўся другі раз і абкідаўся дзецьмі, ды ўсё хлопцамі. А зямлі мы мелі ўсяго паўвалокі, і калі яе дзяліць на ўсіх хлопцаў, дык не хопіць і лапцем наступіць на сваю палоску кожнаму. Адзін чалавек у Брагіне параіў неяк бацьку аддаць мяне вучыцца і даць тым самым мне ў рукі кавалак хлеба. Дык бацька і стараўся. Але я быў не падрыхтаваны паступаць у пяты клас Брагінскай школы. I бацька пайшоў да Максіма Сцяпанавіча Джэжоры са слёзнаю просьбаю падвучыць мяне для паступлення ў школу. Джэжора згадзіўся.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Смотрите информацию женская медицинская одежда на нашем сайте. , Gps мониторинг автомобильного транспорта tetron.ru.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі