МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Раман Сабаленка "Першы пробны"
— Скажыце, калі ласка, чаму ў гэты вагон больш ніколі не пускаюць? Ён зірнуў на мяне, як на нейкага правінцыяльнага дзінака, і адказаў: — Не ведаеш? Mo першы раз у Мінску? То пабачыш чутка,— казаў ён, нібы хацеў заінтрыгаваць мяне таямнічасцю. Тым часам у вагонах загарэліся лямпачкі, як ілюмінацыя. Нешта зашыпела. I першы трамвай па вуліцах Мінска крануўся. Безупынна званіў званок. Заіскрыліся блакітным полымем на правадах дугі. За вокнамі вагонаў крычаў, хваляваўся натоўп. — Ура! Ура! Няхай жыве Савецкая ўлада! Я старанна як не кожны pyx, кожную праяву, кожнае слова занатоўваў у блакнот. Баяўся, каб чаго не прапусціць міма вачэй і вушэй. Хіба ж жартачкі: сам рэдактар даў задание! — Дзілім-бом! Дзілім-бом! — вызвоньваў на хаду трамвай. Вокны трамвая зіхацелі нейкім асаблівым сіняватым святлом. За вокнамі крычалі, галёкалі людзі, што стаялі абапал рэек. Здавалася, што ўвесь Мінск не спаў у тую ноч. Мне ўяўлялася, што трамвай гэтак без упынку будзе ісці і ісці немаведама ў якую далячынь, што яму не спатрэбяцца ні гэтыя сталёвыя каляіны, ні іскрыстыя дугі і што тэта наогул не трамвай, а нейкая не вядомая яшчэ дагэтуль машына часу, якая імчыць нас у казачную будучыню. Але от трамвай рэзка затармазіў і спыніўся. Я ўгледзеўся ў акно і ўбачыў, што дарога трамваю перагароджана чырвонаю істужкаю і што на трыбуне стаяць людзі, а вакол яе цэлы натоўп мінчан, як на першамайскім ці кастрычніцкім мітынгу. Неўзабаве высветлілася, што гэта і ёсць мітынг, прысвечаны адкрыццю трамвая. Край трыбуны ў позе прамоўцы стаяў чалавек. Бачна было, як ён махаў рукамі і, відаць, нешта гаварыў. Але з за гулу натоўпу не чутно было ніводнага яго слова. Я ўстаў са свайго месца і прыпаў да акна. Пачуў: — Таварышы, мы ў гэты позні час пускаем у вялікую дарогу часу па вуліцах нашага старажытнага горада першы трамвай. Гэта як бы першы пачатак сацыялістычнай маладосці сталіцы нашай роднай Беларусі. Далей прамоўца гаварыў пра вялікую будучыню ўсёй нашай краіны, рэспублікі, горада. Ён нібы маляваў перад слухачамі і гледачамі панараму гэтай будучыні з новымі электрастанцыямі, заводамі і фабрыкамі, з гарадамі і пасёлкамі, з універсітэтамі і інстытутамі, і быццам першы мінскі трамвай клаў усяму гэтаму пачатак. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |