Раман Сабаленка "Першы пробны"

Восень пазалаціла рэдкія у горадзе прысады. А вечар быў ціхі і задуменны. Пасля работы ў рэдакцыі я пайшоў у свой халасцяцкі катушок. Там было сумна і адзінока. Цягнула на людзі. Мабыць, кожнаму чалавеку, калі яму маркотна, хочацца на людзі. Няхай ты не ўвяжашся з імі ў гаворку, а будзеш шпацыраваць адзін, усё роўна табе весялей. Чуеш людскі гоман, смех, часам песню і, здаецца, сам спяваеш, калі не голасам, дык душою. 3 паркавых клёнаў, кружачыся нейкі час у паветры, быццам гуляючы ў падкіднога, падала ліст на ліст жаўтлявая восень. I мо ад гэтага сэрца шчымліва тачыла нейкая трывога, боязь. Пад канец рэдакцыйнага рабочага дня мяне выклікаў у кабінет сам рэдактар і сказаў:
— Вот, братка, хоць ты яшчэ і зялёны журналіст, але я чамусьці веру, што ты справішся з заданием.
Рэдактар неяк бавіўся, нібы хацеў заінтрыгаваць мяне, распаліць маю цікавасць да таго задания, якое я, малады, зялёны журналіст, здолею выканаць.
— Якое задание? — карцела мне хутчэй даведацца.
— Вельмі важнецкае. Здолееш так напісаць, каб людзі зразумелі веліч падзеі, якая, калі хочаш ведаць, у пэўным сэнсе з'яўляецца для Мінска гістарычнай.
— Не ведаю і не здагадваюся, пра што вы кажаце.
— А я ведаю, спадзяюся, што ты здолееш! — сказаў катэгарычна рэдактар.— Я даўно да цябе, хлопча, прыглядаюся, і мне здаецца, што з цябе выйдзе сапраўдны газетчык. Сёння ўночы будзе першы пробны пуск трамвая. Дык я хачу, каб і для цябе гэта быў пробны рэйс журналіста. То ты, брат, пастарайся напісаць як найлепш. От табе і пропуск,— падаў мне ў рукі цвердаватую паперку рэдактар.
— Дык можа няхай бы хто з сапраўдных журналістаў,— для прыліку пачаў адмаўляцца я.— Хоць бы Мяжэвіч ці Такарчук,— назваў я хлопцаў, якім я зайздросціў, як сапраўдным журналістам. Зайздросціў іх увішнасці, іх умельству бойка пісаць.
— А я ведаю, што і ты здолееш, і не адмаўляйся. Інакш з цябе газетчыка не выйдзе,— сказаў рэдактар.
— Дзякую, дзядзька Асьмоў,— як не пасалдацку адказаў я на прывідную пахвальбу рэдактара «Звязды».
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі