Янка Скрыган "Падзяка"

На Вакзальнай плошчы, у трамваі, поблізу мяне сеў чалавек. Па ўсім відаць было, што ён нетутэйшы. Ён агледзеў вагон, як бы ўпершыню бачыў яго, пасля пачаў узірацца ў вуліцу.
— Што гэта за будыніна? — запытаўся ён, калі мы павярнулі ад вакзала.
— Дом урада,— не без гордасці адказала дзяўчына, што стаяла побач.— Толькі пабудавалі.
— Якое хараство! — Чалавек аж прыліп да шыбы акна, каб як мага больш ахапіць яго вокам.
Дом праплываў, паварочваючыся і паказваючы свае стропя, стромкія грані, выступы, балконы І незлічоныя квадраты вокан. ГІерад ім гладка слалася залітая асфальтам плошча, а па сярод яе стаяў бронзавы Ленін, гаворачы прамову чырвонаармейцам перад іх адпраўкаю на фронт. Глянцаваўся і пабліскваў чорны граніт пастамента. Гарачае полымя кветак пляскалася ў яго доле.
Трамвай імчаў далей, І чалавек спяшаўся,
каб па дарозе нічога не асталося без яго ўвагі. Толькі краем паспелі астацца ў яго зроку контуры універсітэцкага гарадка, газоны і павысаджваныя маладыя дрэўцы, у кронах якіх настойвалася сінь будучага парку.
Мільгалі квартал за кварталам, вуліца за вуліцаю.
— Я мала чаго тут пазнаю,— сказаў чалавек, звяртаючыся да свайго суседа, флегматычнага дзядка.— Я паехаў адсюль даўно, у чатырнаццатым годзе, калі мяне мабілізавалі на імперыялістычную вайну. А тут усё так перамянілася. Пазнаў толькі гасцініцу «Бельгія» ды чырвоны касцёл.
Дзяўчына, што ахвоча гаварыла з чалавекам, даўно выйшла, а дзядуля быў негаваркі. Мяне пачынала злаваць, што ніхто не хоча памагчы чалавеку. «Чаму яны так мала гавораць яму? — думалася мне.— Чаму не ганарацца? Хіба яны не разумеюць, што значыць вярнуцца на радзіму і не пазнаваць яе? От жа ён і не ведае, што чырвонага касцёла ў нас даўно няма, а ёсць дзяржаўны тэатр. Што будынак, які здзівіў яго шклом сваіх сцен,— гэта фабрыка-кухня. Што гасцініцы «Бельгія» ён бачыць не мог, ён памыліўся, бо ад яе не асталося нават і следу. На тым месцы стаіць цяпер Дом урада. Нельга ж, каб ён гэтага не ведаў!»
1 | 2

http://www.ecolider.ru ризолин кровельный материал купить купить ризолин кровельный. , Техника боди массажа для мужчин tandem-massage.ru.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі