Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"


Пад канец нашай размовы я выняў з шафы старадрукаваную скарынінскую кнігу і сказаў карэспандэнту:
— Больш як чатырыста год таму назад наш першы кнігадрукар Францішак Скарына на беларускай мове выдаў гэту кнігу...
Бабіч перабіў запытаннем маю размову:
— А колькі долараў... рублёў яна каштуе?
— Мы вельмі цэнім і шануем нашы гістарычныя культурныя помнікі, але іх каштоўнасць грашыма не вымяраем.
На лбе ў Бабіча выступілі кропелькі поту, і ён старан на пачаў выціраць свой твар белай хусцінкай.
У 1930 годзе я сустрэў у Мінску былога фурмана, які ўпершыню правёз мяне на козлах панскага фаэтона і паказаў горад. Цяпер гэты чалавек быў электрыкам. Я расказаў яму, што паступаю вучыцца ва універсітэт.
— А ведаеш, хлопча, цудоўны ў нас універсітэцкі гарадок вырас. Я сёння корпаўся ў старых дакументах і даведаўся, што гэты гарадок паглынае столькі энергіі, колькі браў увесь былы губернскі горад Мінск.
Паняцці велічыні ў мяне мяняюцца аж па сённяшні дзень.
У 1927 годзе я цешыўся тым, што Мінск мяняе гужавы транспарт на аўтамабільны і мае ўжо неблагі парк. А ў 1966 годзе мяне ўразілі нечуваныя весткі. У маім родным горадзе вырабляецца за адну гадзіну больш аўтамабіляў і трактараў, чым іх было ў 1927 годзе ва ўсім Мінску.
Праз год пасля Вялікай Айчыннай вайны я прыехаў на некалькі дзён у Мінск. Ён быў увесь у руінах. Я прабіраўся праз завалены друзам квартал Камсамольскай вуліцы да таго месца, дзе стаяла калісьці мая прыгожая мураваная школа. Відаць, тэрмітная бомба пакрыла бліскучай палівай сотні каменьчыкаў, якія валяліся каля разваленай мураванай каробкі былога школьнага будынка. Адзін з гэтых каменьчыкаў я ўзяў з сабою на ўспамін.
Аднойчы наведаў мяне стары геолаг, які вучыў мяне над Ангарою, з якім я быў не ў адной экспедыцыі. Ён узяў са стала гэту дарагую рэліквію, пакруціў у пальцах просты камень і з'едліва ўпікнуў мяне:
— Колькі я вас ні вучыў, вы ўсё ж і па сённяшні дзень захапляецеся пустой пародай. Звонку ён блішчыць, але ж гэты камень не мае ніякай каштоўнасці і цікавасці!..
Упершыню ў жыцці я паспрачаўся са сваім настаўнікам і даказаў, што гзта найдаражэйшы і найкаштоўнейшы для мяне камень. Геолаг згадзіўся са мною.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі