Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"


Келі мы выбеглі з архіва (з будынка стережытнага касцёла) на плошчу Свабоды (келісьці яне меле незву Себорнея), дык мне прыпомніліся пелымяныя словы М. Фрунзе, які скезаў у кастрычніку месяцы 1917 года з балконе губернетерскеге дома пре свебоду і роўнесць з гэтеге дня неродаў былой церскей Ресіі. Мне зделося, што і мой горад адзін з прыгажэйшых, мне здалося, што мая беларуская мове адне з прыгажэйшых і вялікіх моў, калі таксама дзержац пасягаў на яе існаванне.
У 1926 годзе вучні мінскай працоўнай школы № 11 наладзілі літаретурна-музычны вечер. Выпускнік школы Іосіф Жыновіч (цяпер народны артыст БССР) у шерачковым саматканым касцюмчыку ігреў не цымбалах, акампаніраваў на раялі самадзейным спевакам.
На гэтым вечары я прадэкламаваў вершы Янкі Купалы, Міхеся Чероте, Андрэя Александровіча і прачытаў свае ўласныя творы.
На калідоры ў школе былі резвешаны мелюнкі вучня-мастака Ул. Двераноўскага.
У гасцях у школьнікеў знеходзіліся паэты-меладнякоўцы Міхесь Черот, Паўлюк Трус, Андрэй Алексендровіч.
У прывітельным слове вядомы паэт М. Чарот сказаў вельмі проста і шчыра:
— Толькі Кастрычніцкая рэвелюцыя змегле нас акрыліць і даць шырокую дерогу ў невуку, літаратуру, музыку, мастецтва...
I тады на гэтым вечары было прыгадана, што літаратурная арганізацыя «Маладняк» ужо мае ў сваіх радах 500 членаў. Амаль усе яны дзеці рабочых і сялян. Праз месяц я быў прыняты ў тэту літаратурную арганізацыю.
У 1928 годзе Дзяржаўную бібліятэку ІМя У. I. Леніна наведаў амерыканскі карэспандэнт Бабіч. Дырэктар бібліятэкі Я. Сіманоўскі хварэў і не мог прыняць замежнага госця, намеснік дырэктара быў у ад'ездзе. Давялося мне, адказнаму работніку аддзела камплектавання, весці гутарку з замежным карэспандэнтам. 3 першых слоў я адчуў, што амерыканец вельмі варожа ставіцца да нашага народа. Калі ў навуковай чытальні я пазнаёміў яго з плакатам-дыяграмай, у якім расказвалася пра культурнае і прамысловае будаўніцтва БССР, карэспандэнт, зняўшы акуляры і пільна пазіраючы мне ў вочы, сказаў:
— Так... так... Вы ж павінны нешта рабіць...
Я адчуў, як скаланулася мае сэрца, але стараўся не паказаць свайго хвалявання і абурэння. Давялося і мне тады павесці актьіўнае «наступление» на чужынца.
— Вядомая ўсяму свету Ньюйоркская публічная бібліятэка,— казаў я,— на працягу многіх дзесяткаў год сабрала кніжны фонд крыху больш за дзесяць мільёнаў тамоў. Беларуская дзяржаўная бібліятэка імя Леніна мае ўжо кніжны фонд каля трох мільёнаў тамоў. I гэта зроблена ўсяго за шэсць год.
У сваім блакноце Бабіч зрабіў запіс і над лічбаю 3 000 000 паставіў клічнік і знак запытання.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі