Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"


Як гарадскому вучню настаўнік Сенніцкай школы Павел Капаевіч даручае мне зрабіць інфармацыю ў сельскім Савеце аб ліквідацыі непісьменнасці.
— У нас на 16 прыгарадных вёсак,— пачаў я сваю размову перад сельскім актывам,— была і застаецца адна школа. Алімпіяда Васільеўна навучала толькі восемдзесят шчаслівых жэўжыкаў. Сярод іх быў і я. А яшчэ не навучалася шэсцьсот дзяцей! Ды і ў горадзе яшчэ не менш,— казаў я.— Вы ведаеце, што напярэдадні Кастрычніка ў Мінску справы з навучаннем былі не лепшыя. На сто дзесяць тысяч насельніцтва горад меў усяго дзве гімназіі, адну семінарыю, рэальнае і духоўнае вучылішчы і некалькі пачатковых і прыходскіх школ. Ледзь не палова дзяцей школьнага ўзросту была непісьменная. Перад намі стаіць задача,— ледзь не крычу я,— поўнасцю ліквідаваць як сярод дзяцей школьнага ўзросту, так і сярод дарослых непісьменнасць.
А з 1924 года я стаў гараджанінам. Ноччу і ў святочныя дні разгружаў вагоны з цэглай і каменем, калоў і пілаваў дровы, а днём вучыўся. Кватараваў я ў рабочага Мінскага паравознага дэпо. Тут у доміку на глухім завулку я меў невялікі куточак, дзе мог песпаць, адпачыць, падрыхтаваць урокі. 3 гэтага куточка я глядзеў на шырокі і вялікі свет і знаёміўся з вялікім жыццём.
Аднойчы мой школьны настаўнік Адам Бабарэка павёў групу вучняў ажно за рэчку Свіслач і паказаў нам драўляны домік.
— Тут,— тлумачыў ён,— на кватэры рабочага чыгуначніка Пятра Румянцава, адбыўся ў сакавіку месяцы 1898 года Першы з'езд РСДРП. У гэтым месцы нареджелася наша магутная Камуністычная партыя. А цяпер тут жыве наш вялікі пісьменнік Янке Купала са сваёй сям'ёй.
Я падняўся на дыбачкі, каб глянуць праз шыбу ў кватэру, але быў расчараваны, бо там не было нікога дома.
3 тым жа настаўнікам мы пабывалі на плошчы каля Віленскага вакзала. Ад яго ж, Адама Бабарэкі, я деведеўся, што тут па загаду губернатара Курлова была расстреляна рабочея дэманстрецыя ў 1905 годзе. Мне зделося, што драўляныя домікі векол гэтай плошчы памятаюць яшчэ абурэнне 15 тысяч гарачых сэрцаў людзей, якія мужна ўзнялі рукі супраць самедзяржаўя. Восемдзесят забітых, трыста параненых. Хіба ж забудзецца гэта лічба?
А пасля мы прыйшлі пад Мінскі астрог. Мне хацелася расказаць сваім аднакласнікам, што я пебывеў зе гэтымі
варотамі, тут у 1918 годзе нямецкі афіцэр дазволіў мне пагаварыць некалькі хвілін з бацькем. Але келі я пачуў ад настаўніка, што не варотах турэмнага земка быў павешаны мужны рэвалюцыянер Пуліхаў, які шпурнуў у кетагубернатера Курлове бомбу, дык у мяне не знайшлося слоў для раскезу. Маё былое гора здалося зусім маленькім і кароткім, а гэта — вялікім і незабыўным.
Аднойчы Адам Баберэке павёў нас у Дзяржаўны архіў. Нем пакезелі старадаўнія дакументы, у якіх мы бачылЕ гісторыю краіны і народа. Сярод іх быў і указ царе Мікалея I ад 18 ліпеня 1840 года, якім забаранялася ўжываць беларускую мову і нават тэрміны «Беларусь», «белерусы», «беларускі».
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі