Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"


Ехаў я праз горад у 1915 годзе. А ў пачатку кастрычніка 1917 года разам з бацькам і іншымі сенніцкімі рабочымі, цяпер ужо не батракамі, а вольнанаёмнымі рабочымі 2-га коннага лазарэта Заходняга фронту, пабываў я на Саборнай плошчы. Тут у розных кутках выступалі прамоўцы, а пасля людзі бясконцай шарэнгай ішлі Губернатарскай вуліцай, і з балконаў шасціпавярховай гасцініцы «Еўропа» чуліся гучныя і частыя выкрыкі «Уся ўлада Саветам!..»
А ў маі 1918 года я з торбачкай чорных сухароў шукаў турэмны замак, нёс бацьку перадачу. Я цяпер пераканаўся, што гэты астрог быў у шмат разоў большы за гарадскую электрастанцыю.
Пані Турчынская разам са сваім зяцем інжынерам адрэкамендавала майго бацьку кайзераўскім жандарам як самага заядлага бунтаўшчыка і старшыню рабочага камітэта.
У маленстве я пабачыў зводдалі, як дыміліся некаторыя кварталы Мінска ад скінутых з цэпелінаў нял'.ецкіх бомбаў, а ў 1920 годзе пабачыў, як узнімаліся пажары, распаленыя рукою белапольскіх акупантаў. Я не адрываў вачэй ад полымя над абутковай фабрыкай «Арол». Тады я глянуў на свае старыя боты-атопкі і ўпершыню прашаптаў:
— Гарыць наш горад!..
У першыя мірныя гады я радаваўся, калі абгарэлая каробка Віленскага вакзала ператварылася ў прыгожы светлы будынак, калі задыміўся комін найвялікшага ля Мінска цагельнага завода (былога Каплана), калі загрукалі молаты ў чыгуначных майстэрнях і невялічкіх мінскіх металургічных заводах.
Аж з-за Сенніцы, ледзь не за дзесяць кіламетраў, бегаў я штодзённа вучыцца ў мінскую працоўную школу № 11, што знаходзілася на Камсамольскай вуліцы. Раніцаю, калі ля ўскраіны горада я чуў новае водгулле гудкоў, прыпаміналіся купалаўскія вершы, з якімі пазнаёміла мяне вясковая настаўніца ў пачатковай Сенніцкай школе Алімпіяда Васільеўна Сонцава (у гэтую ж школу і да гэтай жа настаўніцы хадзіў вучыцца Янка Купала ў 1889 годзе). «Гэй наперад, покі сэрца б'ецца, рвецца на прастор!» — паўтараў я цяпер з вялікім гонарам і радасцю і мацней прыціскаў пад адной пахай кнігі, а пад другой бярозавае палена. У гарадской школе неставала дроў, і кожны вучань стараўся прынесці ў свой клас хоць невялічкае паленца, прынесці «свае» цяпло.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Детальное описание латунная лента купить в спб на сайте.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі