МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
Пераехалі мы жалезабетонны мост і ўбачылі вагончык конкі. Праз многа год успаміны дзяцінства ўваскрасілі гэты малюнак: Па Мінску імчыцца і бразгае звонка Завулкамі цеснымі цесная конка, I шлёпаюць моцна тры моцныя сілы, Ад пугі ўцякаюць старыя кабылы. Едзем мы Захар'еўскай вуліцай — цэнтрам горада. Тут збіліся паабапал аднапавярховыя драўляныя дамы, а месцамі згрудзіліся і шматпавярховыя камяніцы. Амаль усе дзверы залеплены шыльдамі. Дзе-нідзе тратуары з цэментных плітак, а ў большасці драўляныя. На густа расстаўленых слупах гулі тэлеграфныя і тэлефонныя драты. У рынштоках валяліся акуркі і абрыўкі паперы. Мой гідфурман даваў тлумачэнні: — Глянь на гмах. Гэта абутковая фабрыка «Арол». Тут машынамі чаравікі, туфлі ды іншы абутак шыюць. Я глянуў на высачэзны комін з хвастом шэрага дыму, на чатырохпавярховы будынак, на расчыненыя вокны, у большасці зацягненыя драцяной сеткай. Падзіцячаму пачау уяўляць тыя машыны, з якіх сыплецца гатовы абутак, а пасля глянуў на свае босыя ногі і ўздыхнуў. А праз некалькі крокаў фурман зноў працягваў знаёміць мяне з горадам. Ён паказаў мне аднапавярховы мураваны домік з шырокімі светлымі вокнамі, у нішы пад дахам якога стаяла гіпсавая карова. — Малочны магазін нашай пані. Паўгорада малаком кормім. Ад гэтага доміка наўпрост па Захар'еўскай вуліцы мы даехалі аж да гарадской электрастанцыі. Яна здзівіла мяне сваёй вонкавай веліччу і тым, што, як мне расказаў фурман, асвятляла ўвесь горад. А праз некалькі год я ўжо ведаў, што — толькі частку яго, цэнтральныя вуліцы, цэрквы, касцёлы, сінагогі, дом дваранскага сабрання. Вяртаючыся дадому, фурман дапытліва глянуў мне ў твар: — Ты мяркуеш,— казаў ён,— што пан інжынер мае анёльскую душу? Га, га, падшывалец! Нядаўна рабочыя яго на тачцы на звалку валаклі. Да смерці напалохалі. Кроў умее смактаць. Ён штучна добры! Дзіцячыя ўяўленні дабра і зла, нават велічыні гмахаў і будынкаў пачалі хутка мяняцца. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |