МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
У паноў Турчынскіх батрачыў мой бацька, разам з іншымі, такімі ж, як і ён, рабочымі даглядаў статак кароў, адвозіў часамі на вялізным фургоне бітоны з малаком у горад. Зяць паноў Турчынскіх быў галоўным інжы-нерам Мінскай гарадской электрастанцыі. Па яго часта прысылалі двух шпаркіх рысакоў, запрэжаных у прыгожы, пакрыты чорнай палітурай фаэтон. Гэты інжынер любіў блукаць па мясцовых лясах і пералесачках, збіраў грыбы і арэхі, бывала, браў касу і ішоў на сенажаць, каб паказаць, што і ён можа гнаць шырокі пракос, што і ен можа адмянташыць, ды і нават накляпаць касу. Аднойчы я спыніўся на абочыне дарогі ў засені густых прысадаў. У руках я трымаў букет з цёмна-сініх васількоў і белых рамонкаў. Па дарозе імчаўся фаэтон. Пан інжынер глянуў на мяне і загадаў спыніць коней. Я быў моцна напалоханы, сам не ведаў, што рабіць, уцякаць ці чакаць, што мне скажа пан. Можа ён вылае мяне, а можа накруціць за вуха за тое, што я ў жыце збіраў кветкі. Але ён зусім ласкава сказаў свайму фурману: — Вазьмі гэтага хлопчыка, пасадзі побач з сабою. Хай ён горад пабачыць,— і пагладзіў мяне па раскудлачанай чупрыне. I так на козлах панскага фаэтона мне пашанцавала пабываць у Мінску. Мне здалося, што ў гэтага пана цудоўнае сэрца, што ён найлепшы чалавек на свеце. Цяпер я бачыў Мінск не з прыгорка, не з высокага ясеня, на які я часта ўзбіраўся, а мог аглядаць горад з сярэдзіны. Ужо ад вёскі Лошыца пайшла дарога брукаваная, а ў самім горадзе яна стала больш шырокай і чыстай. Коні дружна перабіралі нагамі. 3-пад падкоў часам выляталі іскры. Фаэтон шпарка каціўся па вуліцы. — Адгэтуль во,— паказаў мне пугаўём фурман,— пачынаецца Койданаўская вуліца, ад карчмы Бэркі Шварцмана... А гэта двухпавярховы домік сальніка Сянкевіча. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |