Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"


Канечне, вандроўны тэатр У. Галубка складаўся не толькі з яго сям'і. 3 гэтага тэатра выйшлі такія вядомыя акцёры, як народныя артысты рэспублікі Сцяпан Бірыла і Уладзімір Дзядзюшка, заслужаныя артысты Канстанцін Быліч, Лідзія Шынко, Аляксей Бараноўскі, артысты Згіроўскі, Бусел, Бандарэнка, Ліцкая, сестры Маргарыта і Таццяна Шашалевіч.
Трупа Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі мела ўсе мажлівасці для паспяховай працы, шпаркага росту і развіцця. Аднак гэта хутка ўсё скончылася.
Выкарыстаўшы антыленінскую пазіцыю Троцкага на перагаворах у Брэсце, кайзераўскія войскі акупіравалі большую частку тэрыторыі Беларусі і пачалі наводзіць тут свае парадкі.
Ізноў, як і пры Керанскім, у «Беларускай хатцы» запанавалі карты, лато і моцныя трункі. Знайшоўся і новы кіраўнік, які прыбраў да сваіх рук усю мастацкую гаспадарку «Хаткі» і пачаў насаджаць новыя парадкі. На чале таварыства драмы і камедыі, адсунуўшы Ждановіча і Галубка, стаў Францішак Аляхновіч. Выкарыстаўшы палітычную кан'юнктуру, гэты палітычны авантурыст пачаў уладаваць, дагаджаючы густам акупантаў. Яго дзейнасць асабліва шырока разгарнулася ў часы белапанскай акупацыі, якая змяніла нямецкую. Знюхаўшыся з палітычным камісарам пілсудчыкаў панам Фастовічам, Аляхновіч павыкідаў з рэпертуара таварыства п'есы Купалы, Галубка і расхінуў заслону для сваіх уласных твораў. Пад рэжысурай аўтара штодня ставіліся вадэвілі і фарсы: «Чорт І баба», «Адам і Ева», «На Антокалі», ішла жудасная меладрама «Страхі жыцця».
Хоць Аляхновіча падтрымлівалі нямецкая і польская акупацыйныя ўлады і беларуская Рада, аднак яму
ўсё ж цяжка было змагацца з калектывам таварыства, які ніяк не хацеў згаджацца з лакейскай паслужлівасцю Аляхновіча перад акупантамі і з тым кафэшантанным духам, які запанаваў у «Хатцы». 3 рознымі скарачэннямі і ператрактоўкай вобразаў (пан Быкоўскі замест сатырычнай стаў вадэвільнай фігурай) пайшлі «Паўлінка», «Модны шляхцюк», «Пан Сурынта», аднак глядач на спектаклях прыкметна перамяніўся. Тут цяпер можна было бачыць і п'яных нямецкіх яфрэйтараў, якія, не зважаючы на абурэнне гледачоў, скачуць ля сцэны ў часе спектакля, і атамана Семенюка з яго бандай.
Паколькі зборы ў «Хатцы» ад спектакляў былі невялікія, грошай на маркі не хапала, акцёры жылі вельмі цяжка, часцей за ўсё галадалі, але знайсці якую другую работу ў тыя часы было немагчыма, і людзі трымапіся за свае заробкі ў «Хатцы», хадзілі перакопваць бульбу на чужых палях, падбіраць каласы з вузкіх палосак, валачылі з лесу галлё на паліва. Замест хлеба елі макуху, масла замяніў нейкі самаробны маргарын і нават касторка, чай пілі з сахарынам.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі