МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
У тыя часы было зазвычай ісці на сцэну цэлымі сем'ямі. Так яшчэ павялося ад Вінцэся Дуніна-Марцінкевіча, які разам са сваімі дзвюма дачкамі, чадамі і дамачадцамі ўдзельнічаў у многіх, у тым ліку і ў сваіх п'есах «Пінская шляхта», «Залёты», «Рэкруцкі набор». Кампазітар Станіслаў Манюшка напісаў музыку на лібрэта Марцінкевіча «Сялянка», гэтую оперу выконвалі і ў Мінску, у прыватным тэатры Поляка, у ёй удзельнічала і сям'я Марцінкевіча. Усёй сям'ёй выступаў у сваіх паказах і Ігнат Буйніцкі. Toe ж самае рабілі Фларыян Ждановіч і Уладзіслаў Галубок. Жонка, тры дачкі Галубка і нават старая бабка ўдзельнічалі ў многіх яго п'есах і мелі поспех, асабліва ў камедыйных ролях, у якіх, дарэчы, вызначаўся і сам Галубок. Цяжка нават перадаць той выключны прыём, які аказвалі камароўскія гледачытакім камедыям Галубка, як «Пісаравы імяніны», «Суд», «Залёты дзяка». Шыбы дрыжалі ў вокнах «Хаткі» ад рогату і шчодрых апладысментаў на гэтых спектаклях. Моцнае ўражанне пакідалі і меладрамы Галубка «Ганка», «Госць з катаргі», «Бязвінная кроў». Пасля аднаўлення Савецкай улады ў вызваленым ад акупантаў Мінску ў 1920 годзе Уладзіславу Галубку даручылі стварыць Беларускі вандроўны тэатр і далі ў яго распараджэнне тэатральную залу на былой Юр'еўскай вуліцы. Галубок з радасцю прыняў гэтую прапанову і стварыў тэатр, аб якім хутка загаварыла ўся рэспубліка. Бадай, не было ў Беларусі такога кутка, дзе б не пабываў тэатр Галубка, так яго называл! ў народзе. I называлі зусім справядліва, бо мастацкі кіраўнік, рэжысёр і акцёр тэатра Уладзіслаў Галубок не толькі дбаў аб яго рэпертуары, a і пісаў для свайго тэатра п'есы, іграў на баяне, ён жа маляваў і дэкарацыі. У. Галубок быў вядомы мастак, яго пейзажы выстаўляліся на рэспубліканскіх выстаўках — адным словам, быў душою і сэрцам вандроўнага тэатра. Вядома, разам з ім працавала ў тэатры і ўся яго сям'я, да якой часам далучаўся яшчэ і малы сын. У. Галубок скалясіў (часцей за ўсё на фурманках) усю Беларусь. Мне, раз'язджаючы па калгасах рэспублікі разам з акцёрскімі брыгадамі Першага БДТ, не раз даводзілася бачыць у клубах І народных дамах за кулісамі надпісы фарбамі: «Тут быў Галубок з галубянятамі». 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |