Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"


У галоўных ролях пераважнай большасці спектакляў таварыства выступаў Фларыян Ждановіч. Яго выкананне вызначалася глыбокім раскрыццём сутнасці свайго героя, умением ярка паказаць тыповыя рысы яго характеру. У адрозненне ад многіх іншых аматараў сцэны Ждановіч валодаў досыць высокай для таго часу культурай выканання ролі, тонкім увасабленнем яе на сцэне. Побач з ім расла і гадавалася дачка Ірына, якой у далейшым суджана было адыграць выдатную ролю ў развіцці беларускага тэатральнага мастацтва. У тыя ж гады маленькую Ірачку не было на каго пакідаць у доме і бацькі бралі яе з сабою ў «Хатку». Тут яна і расла сярод дэкарацый, у атмасферы шумнага акцёрскага быту. Калі ў часе паказу наступала ўрачыстая цішыня, дзяўчынка забіралася ў палатняныя кулісы і адтуль уважліва наглядала за тым, што адбывалася на сцэне. Прагныя вочы Ірыны лавілі ўсё новае і найбольш цікавае ў спектаклі. Сэрца ныла ад хвалявання, калі на сцэне ішла драма, вочкі ўспыхвалі вясёлымі іскрамі і свяціліся ўсмешкаю, калі ігралі камедыю.
Ірына вучылася ў гімназіі і ўдзельнічала там у вучнёўскіх спектаклях, так што калі бацька даў ёй ролю Данілкі ў «Раскіданым гняздзе», то яна не разгубілася, а толькі запыталася ў яго, чаму гэта ёй, дзяўчынцы, даюць ролю хлопца. Бацька растлумачыў Ірыне, што ў тэатрах часцей
за усе ролі хлапчукоу іграюць маладыя актрысы і гэтае амплуа называецца травесці.
Ірына смела і ўпэўнена выступіла ў ролі Данілкі і пасля гэтага дэбюту стала заўсёдным удзельнікам дзіцячых спектакляў і роляў травесці. 3 гэтым яна і прыйшла ў Беларуси! дзяржаўны драматычны тэатр у першыя дні яго заснавання.
3 акцёраў, якія пазней склалі асноўны касцяк цяперашняга Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, апрача Фларыяна Ждановіча, яго дачкі Ірыны і малодшага брата Антука Крыніцы з «Беларускай хаткі» прыйшла Лідзія Ржэцкая, якая паступіла ў Таварыства драмы і камедыі пасля заканчэння Мінскай Марыінскай гімназіі. Яна, праўда, ужо мела некаторы акцёрскі вопыт ад удзелу ў спектаклях украінскіх вандроўных тэатраў у часе іх гастроляў у Минску. Я добра помню маладую стройную актрысу, якая з такой прамяністасцю, у нейкім невыказным рамантычным флёры іграла паэтычную купалаўскую Зоську ў «Раскіданым гняздзе», у той жа час выдатна пераўвасаблялася ў зухаватую і любячую Паўлінку, якая з вострым сарказмам высмеивала фанабэрыстага пана Быкоўскага, хітра выкрываючы яго дурасці перад хлапцамі і дзяўчатамі на вечарынцы ў доме Крыніцкіх. .
Ролі асноўных гераінь у тыя часы ў таварыстве выконвала статная і прыгожая Кацярына Міронава. Яе добра ведалі ў Мінску, бо яна ўжо шмат разоў выступала на сцэне клуба чыгуначнікаў. Велічная постаць Міронавай прыцягвала да сябе ўвагу мінскіх жыхароў на вуліцах горада. Калі Міронава ў зухавата насунутай на непаслухмяныя кудзеркі валасоў шэрай каракулевай шапцы, у перацягнутай скураным паясом бекешы і высокіх жоўтых ботах праходзіла па Камароўцы, усе з прыемнасцю і пашанай глядзелі на гэтую жанчыну, якая да таго ж была і таленавітай актрысай. Кацярына Міронава пазней шмат год упрыгожвала сцэну Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі