Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"


На заўсёды цёмнай, слаба асветленай Камароўцы ярка гарэлі агні «Беларускай хаткі», і ўлетку і ўзімку там было ўтульна і цёпла, як у сапраўднай беларускай хаце, з лаўкамі замест крэслаў, з ручнікамі на вокнах і стракатай, размаляванай пад жаночы андарак заслонай.
Калі ж у Мінску ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсталявалася Савецкая ўлада, Беларускі нацыянальны камітэт, які знаходзіўся ў Маскве, пачаў аказваць Першаму Беларускаму таварыству драмы і камедыі матэрыяльную падтрымку. Зацікавіліся «Хаткай» і мінскія гарадскія арганізацыі. Да яе пацягнуліся многія акцёры з прафесійнай сцэны, але асноўны склад «Хаткі» быў усё ж з аматараў, якіх яна прыцягвала да сябе сваім поспехам у гледача і даступнасцю. Народ гэты, звычайна з простых людзей, "imv на сиэну не заоабляць грошы, а для самазадаволення працавалі за апладысменты гледача. Рэвалюцыя шырока адкрыла ім дзверы, У клубе не пыталіся, хто ты, а што ты ўмееш рабіць. Калі чалавек меў здольнасці, то ён і станавіўся ў адзін рад з іншымі. А калі гэтыя здольнасці і сапраўды былі выдатнымі, то паступова чалавек уцягваўся ў сваю новую справу, кідаў старую прафесію і набываў вопыт і славу акцёра.
Фларыян Ждановіч меў некаторую тэатральную адукацыю, а рэшта прыйшла на сцэну «Хаткі», маючы толькі школу жыцця. Яны набывалі акцёрскі вопыт, пераймаючы яго ад прафесіяналаў, якіх бачылі ў тэатрах, ды ад сваіх старэйшых па сцэне сяброў. Дапамога мінскіх гарадскіх арганізацый і Белнацкома памаглі таварыству павысіць мастацкі ўзровень яго спектакляў і канцэртаў. Больш глыбокім па зместу стаў яго рэпертуар. Апрача п'ес Купалы, Дуніна-Марцінкевіча, Каганца пайшлі многія творы Элізы Ажэшкі, Антона Чэхава, Уладзіміра Караленкі, Марка Крапіўніцкага. Паступова спектаклі «Беларускай хаткі» пачалі збіраць усё больш і больш гледачоў. Блізкая і зразумелая ўсім камароўцам драма Купалы «Раскіданае гняздо», яго камедыя «Паўлінка» глядзеліся з захапленнем і пакідалі моцнае ўражанне. А песні і вершы, якія выконваліся ў дывертысментах, хутка набылі вядомасць на Камароўцы. Песні пачалі спяваць на вуліцах, вершы дэкламаваць на вечарынках.
Трупа Першага Беларускага таварыства была напалавіну з акцёраў-прафесіяналаў, напалавіну з аматараў. Зарплаты, альбо, як тады гаварылі, жалавання, акцёрам ніхто не плаціў, і яны задавальняліся выручкам ад спектакляў і танцаў. Скаргаў не было, бо тыя, хто выступаў у эпізодах, ведалі, на што ішлі; аматары ў пераважнай большасці былі рамеснікі з Камароўкі і прыходзілі ўвечары, каб пайграць для душы і адпачыць ад сваіх капылоў і рубанкаў. Праўда, ім таксама часам перападаў невялікі ганарар, калі збораў на ўсіх хапала, але сталую аплату — «маркі», гэта значыць доля ад выручкі, сістэматычна атрымоўвалі толькі акцёры, якія мелі ўжо пэўны вопыт і выконвалі цэнтральныя ролі. У залежнасці ад велічыні ролі налічваліся і маркі.
На чале таварыства ў «Хатцы» паступова выкіраваўся Усевалад Фальскі, ён быў дырэктарам і старшынёй праўлення і камандаваў усімі, хто меў дачыненне да «Хаткі». Гэта быў вельмі энергічны і кемлівы чалавек, які за кароткі час наладзіў усю клубную гаспадарку, паставіўшы яе на новы, рэвалюцыйны лад. Усе яго слухаліся і яму пад парад коўваліся.
Рэжысёрскай справай кіраваў Фларыян Ждановіч, разумны, заўсёды вельмі засяроджаны чалавек з прыемным інтэлігентным тварам і вострым дапытлівым позіркам шэрых вачэй. Вельмі энергічны і кемлівы, Фларыян Ждановіч апрача Янкі Купалы прыцягнуў у «Хатку» і іншых беларускіх пісьменнікаў: Якуба Коласа, Змітрака Бядулю, Уладзіслава Галубка, Міхася Кудзельку (Чарота), які напісаў для таварыства некалькі народных вадэвіляў.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі