МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
У клубе «Беларуская хатка» была сяк-так абсталяваная сцэна і дзве акторні па баках яе, у якіх стаялі столікі для грыміравання. Быў некаторы запас дэкарацый, але ўсе яны, распісаныя яркімі фарбамі, прызначаліся для спектакляў лёгкага жанру і аперэт, а таварыства вырашыла ставіць сур'ёзны рэпертуар. Не маючы напачатку ніякіх сродкаў для свайго існавання, таварыству давялося выкарыстаць тое, што засталося ад кафэшантаннай спадчыны, таму сцэны з сялянскага жыцця ішлі ў гарадскіх павільёнах, а замест лесу на сцэне стаяў шляхецкі парк з наядамі і купідонамі. Але паступова па меры набыцця сродкаў ад выручкі з касы павільёны пераафарбоўваліся і былі набліжаны да сапраўднай, неабходнай па ходу дзеі абстаноўкі. Усе касцюмы і рэквізіт акцёры рабілі самі, не вельмі прытрымліваючыся дакладных узораў. Наогул, як мне помніцца, на знешні бок справы мала хто ў тыя часы звяртаў увагу і прыдзіраўся да яе. Галоўнае было распаліць у сэрцы гледача святыя пачуцці любві да ўсяго светлага, чыстага, чалавечнага, выклікаць гнеў і нянавісць да гвалту і падману. 3 гэтай мэтай, з самымі гарачымі надзеямі і жаданнямі стварыць нацыянальнае беларускае тэатральнае мастацтва і пачало сваю дзейнасць таварыства, і хутка на мінскіх вуліцах сярод крыклівай і яркай тэатральнай рэкламы з'явіліся сціплыя, невялічкага фармату на жоўтай .ібгортачнай паперы афішы, якія паведамлялі мінчанам, на Камароўцы, на Конскім пляцы, у памяшканні былога Амерыканскага клуба, адкрываюцца спектаклі і канцэрты Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі. Гэтыя спектаклі і асабліва канцэрты былі ў большасці напоўнены рэвалюцыйным зместам, хаця, вядома, новы бсларускі рэпертуар у тыя часы быў не надта багаты, Ішлі пераважна п'есы, перакладзеныя з рускай, польскай і украінскай моў. Часцей за ўсё ставіліся п'есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», «Паўлінка», «Прымакі», чыталіся нершы Якуба Коласа, Цёткі, Максіма Багдановіча, Францішка Багушзвіча, Максіма Горкага, Дзям'яна Беднага, Аляксандра Блока. Гледачы вельмі горача падхоплівалі усякую смелую рэвалюцыйную думку ў гэтых вершах і дэкламавалі іх пасля на вуліцах. Сталі набываць вядомасць і акцёры «Хаткі». Апрача Фларыяна Ждановіча, яго жонкі Пралескі, брата Антука Крыніцы сталі папулярнымі ў гледача і Рамуальд Жакоўскі, Вера і Люба Тарасік, Лідзія Навахацкая, Янка Беларус, Ася Стрэльніцкая. Вялікую славу набыў хор, якім кіраваў Уладзімір Тэраўскі і танцавальная група. Такія песні, як «Каля хацінкі», «Калыханка», «Шумныя бярозы», гледачы прымушалі паўгараць. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |