МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
Тэатраў у тыя часы ў Мінску было многа, бо горад, як я ўжо казаў, перапоўніўся ваеннымі, бежанцамі, спекулянтам!. Апрача гарадскога тэатра з сталай рускай драматычнай трупай антрэпрэнёра Бяляева, якая іграла ў самым цэнтры горада ў будынку, дзе цяпер тэатр імя Я. Купалы, было многа іншых тэатральных пляцовак, на якіх выступал! гастралёры. Апрача класічнай драматургіі і п'ес Рышкова, Найдзёнава, Пшыбышэўскага ў трупе Бяляева ставіліся містычныя драмы Метэрлінка і п'есы рускіх сімвалістаў, часта выступалі выдатныя рускія артысты Давыдаў, Арленеў, браты Адэльгейм, якія прыязджалі ў Мінск на гастролі. Вялікім поспехам у шырокіх колах гледачоў карысталіся ўкраінскія драматычныя калектывы, што прывозілі вельмі папулярныя ў тыя часы музычныя драмы і камедыі: «Запарожац за Дунаем», «Майская ноч», «Наталка-Палтаўка», «Цыганка Аза», «Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць», «Вій» і т. п. Нават камароўскія тэатралы добра ведалі такіх праслаўленых украінскіх акцёраў, як Занькавецкая, Крапіўніцкі, Сагайдачны, Саксаганскі. На эстрадзе мелі поспех «песні вуліцы» Загорскай, цыганскія рамансы пад гітару Дулькевіч, куплеты Раздольскага і песенькі Матэо. Матэо выходзіў на сцэну ў касцюме П'еро. Яго рэпертуар складаўся пераважна з песень Вярцінскага, якія ў тыя часы мелі вялікі поспех на эстрадзе. Усюды распявалі вядомыя тады: «Ваши пальцы пахнут ладаном», «К богу на бал», «Кокаинеточка». У 1917 годзе пасля Лютаўскай рэвалюцыі на Камароўцы ў былым Амерыканскім клубе сарганізавалася Першае Беларускае таварыства драмы і камедыі. У склад яго ўвайшлі некаторыя акцёры беларусы, што працавалі раней у Рускім драматычным тэатры, але галоўным чынам аматары сцэны. На чале таварыства стаў Фларыян Ждановіч, вядомы ў Мінску акцёр і рэжысёр. Маючы вопыт работы на прафесійнай сцэне, Фларыян Ждановіч хутка падабраў патрэбных людзей, пераважна з аматараў тэатра, і разам з Усеваладам Фальскім, такса ма энергічным чалавекам, дабіўся таго, што таварыств> аддалі Амерыканскі клуб на Камароўцы. На першым же агульным сходзе таварыства вырашыла назваць яго надалей «Беларускай хаткай», аб чым і паведаміла гледачам, павесіўшы на фасад будынка вялікую шыльду. «Беларуская хатка» з'явілася сапраўднай калыскай беларускага тэатра і драматургіі. Тут знайшлі сваё першае нараджэнне п'есы Янкі Купалы («Раскіданае гняздо»), Якуба Коласа («Антось Лата»), аднаактоўкі Міхася Кудзелькі (М. Чарота), многія драмы і камедыі Уладзіслава Галубка. На гэтых і іншых п'есах беларускай драматурги павырасталі многія народныя і заслужаныя артысты нашай рэспублікі. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |