Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"

Што ведала працавітая Камароўка ў дарэвалюцыйныя часы? Песню! Яе спявалі ўсюды: у карчме, на вуліцы і ў кожнай хаце. Песня аб цяжкай долі рабочей «Маруся отравилась», аб рэвалюцыянерах «Динь-бом, динь-бом, слышен звон кандальный», салдацКая «Наши пушки — бравы ребятушки», жартоўная «Так и надо, так и надо мне, барану, не женился б я так рано» і многія іншыя, якія распаўсюджваліся пласцінкамі, рознымі хорамі, паасобнымі выканаўцамі ці проста спяваліся ў народзе.
Яктолькі пачалася вайна з кайзераўскай Германіяй, Мінск стаў першай лініяй тылу і сюды наехала шмат рознай ваеншчыны — штабістаў, земгусараў, а з імі розных дзялкоў і спекулянтаў, якія нажывалі на розных махінацыях з абмундзіраваннем вялікія грошы. А салдаты ішлі на фронт часам у лапцях, з торбамі за плячыма.
У цэнтры Мінска знаходзіўся гарадскі тэатр, у якім выступала трупа Бяляева, быў летні тэатр «Рэнесанс» і некалькі кінатэатраў. Але гэтага адразу ж стала недастаткова, і тады пачалі тэрмінова перабудоўваць і прыстасоўваць пад тэатры лёгкага жанру, аперэту, вар'етэ альбо нават кафэшантаны многія гарадскія будынкі. Так узніклі: «Камерны тэатр» (на Саборнай плошчы), «Інтымны» (на вуліцы Маскоўскай), «Акварыум» (на вуліцы Крашчэнскай), «Парыж» (на Петрапаўлаўскай вуліцы). У тэатральнай зале «Купеческого собрания» адкрылася казіно. Пасля рэвалюцыі там быў тэатр «Красный зал», дзе ў канцы дваццатых гадоў працаваў філіял Першага Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра. Зараз гэтага будынка, які мясціўся на вуліцы Карла Маркса насупраць старога будынка гарсавета, няма, ён знішчаны ў часе Вялікай Айчыннай вайны фашысцкай авіяцыяй.
На Камароўцы, дзе цяпер трамвайны парк, быў Амерыканскі клуб. Пабудаваны яшчэ да першай імперыялістычнай вайны, вялікі драўляны будынак клуба называўся так, бо быў зроблены на сродкі беларусаў, што жылі ў Амерыцы. Фасад клуба выходзіў на цяперашнюю Красную вуліцу. Клуб збіраў заўсёды многа народу, бо ў ім апрача кінасеансаў была сцэна для тэатральных спектакляў і эстрады, працавала бібліятэка, буфет-сталовая, дзе можна было за невялікія грошы паабедаць і паслухаць пропаведзь аб божай міласці. У часе вайны ўсё тэта стала на камерцыйны лад. Сталовая ператварылася ў рэстаран з моцнымІ трункамі з пад палы, бо афіцыйна спірт быў забаронены. На сцэне выступалі шансанеткі, а ў глядзельнай зале стаялі сталы, за якімі адбываліся азартныя гульні ў карты і лато. Клуб захапілі лоўкія дзялкі і рабілі на ім добры бізнес. Раніцою ў клубе дэманстраваліся кінафільмы пра геройскага казака Кузьму Кручкова, што адным махам накалоў на піку трох прусакоў, альбо пра асілка Мацыста, які, як мячыкі, падымае і кідае велічэзныя скалы на галовы ворагаў у італьянскіх Альпах. Але гледачам найбольш падабаліся фільмы пра розныя таямнічыя маскі, пад якімі часам на працягу дванаццаці серый хаваўся чалавек, звычайна спрытны авантурыст, і было немагчыма здагадацца, хто ж ён такі. Гэтыя фільмы выклікалі ў гледачоў захапленне і цікаўнасць. Пасля дзённых сеансаў клуб чысціўся, прыбіраўся, і вечарам да яго пры запаленых ліхтарах пад'язджалі рамізнікі і вайсковыя аўтамабілі. Уваход туды часцей за ўсё быў па спецыяльных білетах.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

Детальное описание купить в интернет магазине детскую посуду у нас.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі