МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
Выконваючы рашэнні партыйнай канферэнцыі, указанні ЦК РСДРП(б), бальшавікі Мінска, усёй Беларусі і Заходняга фронту правялі новыя канферэнцыі і з'езды працоўных. На многіх з іх прысутныя патрабавалі склікання II Усерасійскага з'езда Саветаў і выбіралі для ўдзелу ў ім сваіх прадстаўнікоў. Усяго ад Беларусі было выбрана сорак шэсць дэлегатаў, з якіх дваццаць бальшавікоў і шэсць левых эсэраў. Дэлегаты Мінска на II Усерасійскі з'езд павезлі прапанаваныя бальшавікамі наказы: аб вайне, уладзе, зямлі, эканамічнай разрусе, дэмакратызацыі арміі і г. д.. У. I. Ленін і Цэнтральны Камітэт РСДРП(б) уважліва сачылі за дзейнасцю бальшавікоў Беларусі, за тым, як развіваліся тут падзеі. На гістарычным пасяджэнні ЦК (10 кастрычніка), дзе было прынята рашэнне ў бліжэйшыя дні пачаць узброенае паўстанне, разглядалася становішча ў Мінску і на Заходнім фронце. Я. М. Свярдлоў папярэджваў, што контррэвалюцыя падцягвае сілы к Мінску, вядзе агітацыю сярод воінскіх'часцей, рыхтуе новую карнілаўшчыну. Але на фронце «настрой за бальшавікоў, салдаты пойдуць за імі, супроць Керанскага». У Мінску, падкрэсліваў Свярдлоў, цалкам магчыма паўстанне, і адтуль могуць «паслаць корпус у Петраград». У. I. Ленін, маючы дакладныя звесткі аб рэвалюцыйным настроі на Паўночным і Заходнім франтах, указаў, што для пачатку рашучых баявых дзеянняў неабходна скарыстаць абласны з'езд Паўночнай вобласці і «прапанову з Мінска». Абапіраючыся на гарачую падтрымку народных мае рашаючых раёнаў краіны, бальшавіцкая партыя павяла рабочых, салдат і матросаў на штурм капіталізму. 25 кастрычніка сацыялістычная рэвалюцыя перамагла ў Петраградзе. II Усерасійскі з'езд Саветаў замацаваў гэтую сусветна-гістарычную перамогу, абвясціў роўнасць і суверэннасць усіх народаў, прыняў дэкрэты аб міры і зямлі і сфарміраваў першы Савецкі ўрад на чале з У. I. Леніным. Працоўныя Мінска пад кіраўніцтвам баявой партыйнай арганізацыі ў той жа дзень — 25 кастрычніка, абвясцілі пра пераход усёй улады ў горадзе і яго наваколлі ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Гэта было зроблена ў славутым «Загадзе № 1» — першым дакуменце Савецкай улады на Беларусі. Над поштай, тэлеграфам, штабам Заходняга фронту, чыгуначным вузлом быў устаноўлены кантроль, з турмаў — вызвалены ўсе палітычныя зняволеныя. 27 кастрычніка для еператыўнага кіраўніцтва барацьбой працоўных Беларусі і салдатамі Захсдняга фронту супроць буржуазіі і яе памагатых з прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх арганізацый быў створаны Ваеннарэ-валюцыйны камітэт Паўночна-Заходняй вобласці і фронту. У яго састаў увайшлі бальшавікі А. Ф. Мяснікоў (старшыня), К. I. Ландэр, В. Г. Кнорын, В. I. Фрэйман, Э. I. Калмановіч і інш. Контррэвалюцыйныя сілы ў Мінску, што групаваліся вакол штаба Заходняга фронту і іншых рэакцыйных арганізацый, паспрабавалі задушыць рабоча-сялянскую ўладу. Таксама 27 кастрычніка яны стварылі так званы «Камітэг выратавання рэвалюцыі». Абапіраючыся на казацкія дывізіі і польскі корпус Доўбар-Мусніцкага, камітэт паставіў Мінскаму Савету ультыматум і патрабаваў перадаць яму ўладу. Каб выйграць час і стварыць неабходную перавагу сіл, Мінскі Савет, па рашэнню гарадскога і абласнога камітэтаў партыі, распачаў перагаворы з «Камітэтам выратавання» і заключыў з ім часовае пагадненне. Паводле яго, «Камітэт выратавання» абавязваўся ўстрымлівацца ад пасылкі сваіх войск супроць рэвалюцыйных Петраграда і Масквы, а Мінскі Савет часова перадаваў яму ўладу ў горадзе і на Заходнім фронце. Разам з тым бальшавікі накіравалі сваіх прадстаўнікоў у 2-ю і 10-ю арміі і ўзмацнілі агітацыю і прапаганду сярод салдат. Умелая і выразная тактыка мінскіх бальшавікоў дала плёны. У горад прыбылі рэвалюцыйныя часці, і Савецкая ўлада ў Мінску была адноўлена. 4 лістапада па загаду Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта «Камітэт выратавання» быў распушчаны, а яго верхаводы арыштаваныя. Мінскія рэвалюцыйныя атрады дапамаглі таксама разграміць апошнюю апору ўсерасійскай рэакцыі — Стаўку ў Магілёве, якая была ліквідавана 20 лістапада 1917 года. 3 разгромам Стаўкі сацыялістычная рэвалюцыя перамагла на ўсёй неакупіраванай Беларусі. Бліскучы рэвалюцыйны подзвіг працоўных Беларусі і салдат Заходняга фронту замацавалі тры з'езды — абласны з'езд Саветаў, II франтавы з'езд салдацкіх дэпутатаў і III з'езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, якія праходзілі амаль адначасова з 18 па 25 лістапада. Выбраныя на гэтых з'ездах выканкомы 26 лістапада зліліся і ўтварылі вышэйшы краявы палітычны орган — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Паўночна-Заходняй вобласці і фронту. У той жа дзень быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту пад старшынствам бальшавіка К. I. Ландэра. Так працоўныя Мінска сваімі рэвалюцыйнымі, а потым і працоўнымі подзвігамі ўпісалі многа слаўных старонак у гераічную гісторыю нашай вялікай Радзімы. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |